Categories: Общество

Узнали, как создавалась чашникская кавер-бэнд группа “Небо славян”

Чашніцкая зямля славіцца таленавітымі людзьмі. У гэтым у чарговы раз пераканаліся, наведаўшы канцэрт кавер-бэнда «Неба славян». Выступленне было годнае, вартае ўвагі. Вырашылі сустрэцца з салістамі Андрэем Карбоўскім і Ігарам Балабошка, каб абмяняцца ўражаннямі.

Сустрэча адбылася з удзелам непасрэднага ініцыятара стварэння гурта – завуча Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў Святланы Лузгіной, якая і распачала нашу размову:– На базе музычнай школы было створана два патрыятычныя праекты: гурт кавер-бэнд «Неба славян», а таксама праект народнага аркестра народных інструментаў «Музыка пакаленняў». Абодва яны аб’яднаны ідэяй патрыятызму.

Апошні быў створаны крыху раней, у межах яго ўжо прайшло не адно выступленне, многім запомніўся канцэрт да 80-годдзя вызвалення Беларусі «Муза ў салдацкім шынялі». Дзейнасць аркестра чашнічанам ужо добра знаёмая, а вось праект музычнага гурта ўзнік нядаўна. Дэбютаваў ён у святочнай праграме да Дня Перамогі, а паўнавартасны канцэрт адбыўся ў канцы лістапада ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Чалавек далёкі ад музыкі будзе блытацца ў версіях, калі захоча разабрацца з назвай «кавер-бэнд». Паблукаўшы па прасторах інтэрнэта, можна знайсці прыблізнае тлумачэнне, але ж цікава было пачуць версію «з першых вуснаў».

– Прыстаўка «кавер-» – гэта новая версія вядомай песні, «бэнд» у перакладзе з англійскай мовы – музычны гурт, – пракаменціраваў Андрэй Карбоўскі. – Мы выконваем вядомыя песні, але толькі ва ўласнай апрацоўцы, – зазначыў саліст і дадаў: – А непасрэдна назвай «Неба славян» нам хацелася падкрэсліць патрыятычны накірунак свайго праекта. Гэта тое, што нас яднае, блізкае і знаёмае кожнаму.

Да размовы далучыўся саліст Ігар Балабошка і расказаў наконт абранага жанру і рэпертуару:

– Заўсёды хочацца, каб было цікава людзям, каб ішлі на твае канцэрты, таму і вырашылі аб’яднаць народную і казацкую песні. Крыху вагаліся ў выбары, – падмячае вакаліст, – але маючы за плячыма немалы спявацкі вопыт, на міні-савеце вырашылі спыніцца на народнай казацкай песні. Трэба дадаць, што іх мы арганічна спалучаем з песнямі патрыятычнага зместу, што мае вельмі важнае значэнне ў наш час.

Тыя, хто быў на канцэрце, думаю, пагадзяцца са мной, што выбар такога жанру выкананаўцамі надаваў праграме асаблівы каларыт. Бадзёрае, заліхвацкае выкананне стварала ўзнёслы настрой. Бачыла, як рэагаваў зал: эмоцыі перапаўнялі. Ды і не дзіўна – хлопцы спявалі з душой.

– Стараліся, як кажуць, – шчыра прызнаюцца яны, – але хваляванні былі, хоць і не ўпершыню выйшлі на сцэну. Кожнае выступленне – гэта заўсёды адказна, імкнемся наладзіць з гледачамі нябачную сувязь. Усю энергію аддаем ім. Прыемна былі ўражаны колькасцю гледачоў, баяліся, што будзе меней. Хочам падзякаваць усім, хто адгукнуўся і завітаў да нас.

Далей хлопцы расказалі, што адметнасць іх кавер-бэнда, разынка свайго роду – гэта сімбіёз спеваў ужывую і акампанемента музычных інструментаў. У новым амплуа паспрабавалі сябе выкладчыкі музычнай школы. Спалучаючы ігру на некалькі інструментах адначасова, яны ў чарговы раз даказалі, што музыка межаў не мае. Баян, ударныя – Святлана Качан, акардэон, ударныя – Святлана Лузгіна, сінтэзатар, бубен – Вольга Дзмітрыева, электрагітара – Яўгенія Махоціна і балалайка, бас-гітара – Аліна Марозава. Дзяўчаты сваім іскрамётным граннем задавалі асаблівы тон выступленню.

Трэба сказаць, што адчувалася непрыхаваная зацікаўленасць агульнай справай, настраёвасць на работу. Зразумела, што для «раскруткі» патрэбна рэклама, сродкі адпаведныя. Але ўдзельнікі гурта не сядзяць склаўшы рукі ў чаканні цуда. Прымаюць удзел у разнастайных музычных конкурсах, дзе займаюць прызавыя месцы. Так на III Міжнародным конкурсе «Осенняя песнь», што ладзіўся ў лістападзе ў Маладзечна, кавер-бэнд «Неба славян» стаў лаўрэатам II ступені. Іх шмат запрашаюць на рэгіянальныя мерапрыемствы.

– Аб’ехалі амаль увесь рэгіён, — рэзюміруюць вакалісты, — але ж калі святкуюць чашнічане, мы толькі тут. Як спяваем у адной са сваіх папулярных песень «Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся».

За цікавай размовай незаўважна праляцеў час. Засталося толькі пажадаць удзельнікам праекта здзяйснення ўсіх творчых задум і каб ніколі іх не пакідала муза натхнення. Чакаем новых цікавых выступленняў.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

5 часов ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

8 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

9 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

9 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

9 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

10 часов ago