Депутат Чашникского районного Совета депутатов Екатерина Соболевская о выборах Президента Беларуси

Выбарчая кампанія выйшлана фінішную прамую. Што чакае ў канцы дыстанцыі, залежыць ад кожнага жыхара краіны. З прапановай падзяліцца сваімі разважаннямі наконт выбараў мы звярнуліся да дэпутата Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў, намесніка па вучэбнай рабоце Чашніцкай гімназіі Кацярыны Сабалеўскай.

— Кожны чалавек перыядычна ў жыцці трапляе ў сітуацыю выбару. Ён вагаецца, не ведаючы, як быць далей. Прычыны сумневу часцей у немагчымасці прыняць рашэнне, спрагназаваць вынікі. Іншая сітуацыя, калі выбар абумоўлены грамадзянскай пазіцыяй, якая павінна быць у кожнага жыхара краіны. Звычайна яна сугучная з курсам, якім крочыць дзяржава. Ты нарадзіўся на гэтай зямлі, вырас, як кажуць, з малаком маці ўвабраў кропелькі, з якіх і складаецца нацыянальны менталітэт. Я б удакладніла – партрэт беларуса.

Менавіта зараз наспеў час выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыняўшы ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта, без перабольшвання, лёсавызначальная падзея ў жыцці ўсіх грамадзян нашай краіны. Застацца ў баку, лічу, недапушчальна і недаравальна. Прачытала, што згодна праведзенага сацапытвання, у выбарах Прэзідэнта збіраецца прыняць удзел 85,5% апытаных. Незразумелая пазіцыя астатніх 14,5%, хто ўтрымаўся ці ўвогуле не збіраецца гэтага рабіць. Вось яна тая самая абыякавасць. Радуе, што неабыякавых нас намнога больш. Гэта сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, якія выказваюць непадробную цікавасць да курса сваёй краіны. І выбары — цудоўная мажлівасць згуртавацца, унесці сваю цаглінку ў будынак будучыні Беларусі, выказаць падтрымку годнаму кандыдату. Калі яшчэ хтосьці вагаецца, у перавагу якога кандыдата аддаць свой голас, хочацца параіць паглядзець на заходніх і паўднёвых краін-суседак. А яшчэ хочацца сказаць: «Азірніцеся назад: што было і што стала». Стабільнае развіццё эканомікі, міралюбівая палітыка даюць упэўненасць у заўтрашнім дні. Ад дабра дабра не шукаюць. Галоўнае — памятаць, што ад кожнага непасрэдна залежыць, якім будзе лёс асабісты і адпаведна нашай Радзімы.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

1 час ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

3 часа ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

5 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

5 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

5 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

6 часов ago