Ёсць установы, парог якіх хоць раз у сваім жыцці пераступіў кожны. Усе ключавыя падзеі, так званыя жыццёвыя вехі, павінны быць занатаваны ў запісах актаў грамадзянскага стану. Пра цікавую статыстыку, працоўныя будні, якія складаюцца далека не з рэгістрацый бракаў, мы пагаварылі з супрацоўнікамі аддзела ЗАГС Чашніцкага раёна.
Звычайнаму абывацелю можа падасца, што ЗАГС — месца заключэння шлюбу і выканання ўсіх рытуалаў, з ім звязаных. На самой жа справе ўсе падзеі ў жыцці чалавека, пачынаючы з рэгістрацыі нараджэння да апошняга запісу звязаны з гэтай установай. Дарэчы, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану прызнана масавай сацыяльна значнай дзяржаўнай паслугай, якая ўплывае ў тым ліку і на якасць жыцця насельніцтва.
— Пры рэгістрацыі любога акта грамадзянскага стану ўзнікаюць сямейныя, спадчынныя і іншыя правы і абавязкі, — расказала начальнік аддзела ЗАГС Чашницкага раёна Наталля Папялкова. — Усё павінна быць зарэгістравана своечасова, бо ў адваротным выпадку з’яўляюцца прававыя наступствы. Таму дзейнасць аддзела ЗАГС накіравана, перш за ўсё, на забеспячэнне ў раёне своечасовай і поўнай дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, захаванне законнасці ў інтарэсах грамадзяніна, грамадства, дзяржавы, фарміраванне пэўнага прававога статусу. Мы здзяйсняем 15 адміністрацыйных працэдур.
Як бачым, супрацоўнікамі ЗАГСа вядзецца вялікая работа, і памыляюцца тыя, хто сцвярджае пра «няпыльнасць» іх работы. Якраз пылу дастаткова, у добрым сэнсе гэтага слова, — архіўнага. Для таго, каб выдаць тое ці іншае пасведчанне, даволі часта прыходзіцца працаваць у архіве аддзела ЗАГС. Тут захоўваюцца запісы, якім больш за стагоддзе.
— У нас запісы вядуцца з 1922-га года, за гэты час было зроблена больш за 130 тысяч запісаў актаў грамадзянскага стану па Чашніцкаму раёну, — далучылася да размовы інспектар аддзела ЗАГС Алеся Марціновіч.
— Мы імкнемся ісці ў нагу з часам: зараз адбываецца ацыфроўка запісаў, — паведаміла Наталля Валер’еўна і дадала: — Думаецца, не за гарамі той час, калі папяровыя носьбіты будуць выцясняцца лічбавымі. Патрэбна правесці вялікую работу ў гэтым накірунку.
Але ж удакладнім, як раска залі супрацоўнікі аддзела: ацыфроўка асабістых дадзеных не азначае, што можна ў свабодным доступе праз сетку Інтэрнэт знайсці звесткі пра любога чалавека. Гэта робіцца для спрашчэння і паскарэння работы супрацоўнікаў ЗАГСа. Уся інфармацыя строга канфедэнцыяльная. Тым больш, што ў пачатку гэтага года быў прыняты Закон аб нераспаўсюджванні персанальных дадзеных. Дарэчы, таму і перасталі друкаваць інфармацыю ў раёнцы аб тых, хто заключыў шлюб, хто ў каго нарадзіўся.
— Мы можам даваць інфармацыю па колькасці бракаў, народжаных і памерлых. Канкрэтныя прозвішчы даваць не маем права, — адзначыла начальнік аддзела. Каму цікава, раскажу, што за бягучы год заключылі шлюб 120 пар супроць 123–х у мінулым годзе. Але хочацца адначыць змяншэнне колькасці разводаў: за 2024 — толькі 16, за мінулы — 27. Нарадзілася 123 дзіцяці, прычым дзяўчынак — 68, хлопчыкаў — 55. Як кажуць, добрая прыкмета — да міру, калі больш дзяўчынак, — усміхаючыся адзначыла Наталля Валер’еўна. Дзяўчаткам даюць больш рэдкія, нетыповыя для нас імёны, з 68 — 44 розныя, даволі незвычайныя: Лея, Сабіна, Арыядна. Самае запатрабаванае імя — Сафія. А вось імёны Наташа, Алена, Таня зараз непапулярныя. З хлопчыкамі прасцей: выбіраюць трады цыйныя – Аляксандр, Міхаіл, Мікіта.
Загадчыца ЗАГСа адзначыла, што назіраецца зніжэнне нараджальнасці, але ж і смяротнасць таксама ідзе на спад. Яшчэ цікава, што больш нараджаюць у другі і трэці раз, а трое дзетак сталі шостымі ў сваіх сем’ях. Так што праграма па падтрымцы шматдзетных сямей дае свае станоўчыя вынікі. З’яўленне дзіцяці — свята для сям’і, таму ў апошні час набірае папулярнасць урачыстая рэгістрацыя нованароджанага.
Праца не толькі свята. Бываюць як важныя, урачыстыя падзеі, так і не зусім: тыя, якімі звычайна не хваляцца. Таму і прыходзіцца супрацоўнікам ЗАГСа быць і медыятарамі, і псіхолагамі. Без гэтага ніяк, калі на тваіх вачах ламаюцца людскія лёсы.
— Заўсёды сумна і непрыемна, калі прыносяць заявы на скасаванне шлюбу. Пераважна моладыя, якія не так даўно пажаніліся, маюць маленькае дзіця. Яно і становіцца заложнікам абставін, — з сумам зазначае Алеся Паўлаўна. — Прыходзіцца наладжваць дыялог, заклікаць да ўзаемаразумення. Бо жыццёва неабходна, каб дзіця выхоўвалася ў поўнай сям’і, бачыла добры прыклад бацькоў. Тады і сваю сям’ю створыць як трэба.
Няпроста прыходзіцца супрацоўнікам ЗАГСа, ой як няпроста. Яны не толькі сведкі важных падзей, — па факту, стваральнікі і ахоўнікі людскіх лёсаў.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…