28.04.2026
Год благоустройства Общество

В Краснолуках провели субботник

  • 9 апреля, 2025
  • 0 min read
В Краснолуках провели субботник

Добраўпарадкаванне – адна з прыярытэтных задач на сёння. Кожны куточак раёна ўключыўся ў гэту работу. Актыўна і зладжана вядзецца работа ў Красналуках.

У аграгарадку быў праведзены суботнік у скверы на месцы воінскіх пахаванняў. Сіламі супрацоўнікаў сельвыканкама, Дома культуры, бібліятэкі, школы была даведзена да ладу агароджа брацкай магілы. Праведзена абрэзка дрэў. Сацыяльныя работнікі акультурылі парк у цэнтры мястэчка. Як адзначыла старшыня сельвыканкама Наталля Іонікава, навядзенне парадку на сваёй зямлі – задача агульная, таму і ўдзел прымае практычна кожны. Так жыхары аграгарадка, акрамя ўборкі сваіх падворкаў, прымаюць удзел і ў навядзенні парадку на месцах агульнага карыстання. Кожнаму ёсць куды прыкласці рукі, асабліва пасля зімы.

Вось так жыхары Красналук робяць усё магчымае, каб іх зямля красавала.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: