Categories: Общество

Поговорили со Светланов Борисенко из Антаполья

Кажуць, што кожны чалавек прыходзіць у гэты свет з пэўнай, наканаванай звыш, місіяй. І абсалютна няважна, чым ён займаецца. Галоўнае, што ён патрэбны іншым. З такім пасылам у Антаполлі жыве і шчыруе Святлана Барысенка, якая на днях адзначыла прыгожы юбілей.

На першы погляд простая вясковая жанчына, а колькі душэўнага цяпла і сіл за свае паўвека яна аддала людзям. Сваім аднавяскоўцам — тым, хто ведаў яе з малых год. Святлана тутэйшая, нарадзілася ў звычайнай сялянскай сям’і. Жыццё з маладых год выпрабоўвала яе на моц. Каб дапамагчы маці, якая адна выхоўвала дзяцей, дзяўчына рана пайшла на свой хлеб. Скончыла Новалукомльскае вучылішча, працавала на зернескладзе ў саўгасе «Сабалі», потым — у «Слідчанах». Прывыкла разлічваць сама на сябе. Кажуць, цяжкасці загартоўваюць. І Святлана Пятроўна не шукала лёгкіх шляхоў. Стварыла сваю сям’ю: яна шматдзетная маці. Дзеці ўжо ўладкаваныя. А нерастрачаны запал жыццёвых сіл і душэўнага цяпла Святлана Пятроўна дорыць зараз сваім падапечным. Вось ужо на працягу адзінаццаці год яна працуе сацработнікам у роднай вёсачцы. Пад яе пільным вокам зараз дзевяць чалавек, якім патрэбна ўвага і дапамога. І Святлана Пятроўна робіць для іх усё магчымае: дзе навесці парадак, дзе закупіць прадуктаў і прыгатаваць ежы, а дзе проста пагаварыць па-свойску. А калі чалавек з душой ставіцца да сваіх абавязкаў, то у адказ атрымоўвае толькі словы ўдзячнасці і прызнання. З асаблівай цеплынёй адгукаецца пра Святлану Барысенка Ніна Андрэеўна Шарык, якой ужо споўнілася больш за 90 год. Зразумела, што ў такім узросце падтрымка жыцццёва неабходная. І наша гераіня яе аказвае, не лічачыся з уласным часам. Вельмі паважліва ахарактарызавала Святлану і Ганна Данілаўна Казінец. Якая вылучыла яе за працавітасць, адказнасць і за шчырасць душы. Дарэчы, да гэтых слоў далучыліся і супрацоўнікі мясцовага клуба, завітаўшы з віншаваннямі ў юбілейны дзень нараджэння. Вось так і жыве Святлана Барысенка ў згодзе са сваімі землякамі, а галоўнае — у згодзе з сабой і сваім сумленнем.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Что нужно знать о книге замечаний и предложений

Вступившие в силу изменения в законодательстве теперь надежно оберегают личные данные каждого жителя нашей страны.…

17 минут ago

Защити семью

Алкоголь – частая причина скандалов дома, но бывает момент, когда терпение исчезает, и родные обращаются…

22 минуты ago

Заработная плата «в конвертах» и ее негативные последствия

В настоящее время выплата заработной платы «в конверте» остается актуальной проблемой. Занятость без оформления трудового…

34 минуты ago

Все должно работать на благо людей!

О настоящем и будущем Евразийского экономического союза, его достижениях, перспективах и проблемах лидеры государств –…

38 минут ago

Разговоры с детьми о важном с заботой и игрой от МЧС

Лето! — его ждут не только дети, но и их родители. Лето — это не…

3 часа ago