В Чашникском детском саду №7 прошло патриотическое мероприятие “Письмо о Беларуси”

Патрыётамі не нараджаюцца – імі становяцца. Выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну і прывіваць любоў да Радзімы неабходна пачынаючы з ранняга дзяцінства. Менавіта на выхаванне патрыятызму зарыентаваны мерапрыемствы «Пісьмо пра Беларусь», якія прайшлі ва ўсіх дашкольных выхаваўчых установах Чашніччыны.

– Дадзеныя мерапрыемствы праводзяцца па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі па ўсёй нашай краіне, – адзначыла старшы памочнік пракурора Чашніцкага раёна Алена Мацейковіч, выступаючы на патрыятычным мерапрыемстве «Пісьмо пра Беларусь» у дзіцячым садку №7 горада Чашнікі.

Яна пазнаёміла дашкалят са сваёй прафесіяй, расказала, як важна любіць Радзіму, памятаць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, цаніць мірнае і спакойнае жыццё.

Пабываўшы не на адным такім мерапрыемстве, трэба адзначыць відавочную патрыятычную накіраванасць іх, аб’яднаных адной тэмай «Пісьмо пра Беларусь». Выхаванцы дзіцячых садкоў прадэманстравалі цудоўнае валоданне ведамі пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, пра сімвалы, якія раскрываюць сутнасць беларускай нацыі, культуры. Узгадалі гераічныя старонкі гісторыі, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі. А як цудоўна чыталі вершы і спявалі па-беларуску. Вось яны першыя парасткі патрыятызму.

Як адзначыла загадчыца садка №7 Святлана Гаўрылава, з дашкалятамі работа па патрыятычным выхаванні вядзецца на працягу ўсяго іх знаходжання ва ўстанове, з самых малодшых груп. Праводзяцца разнастайныя заняткі – у гульнёвай форме, выкарыстоўваецца інтэрактыў. Усё для таго, каб зрабіць працэс навучання цікавым і займальным.

Сапраўды, такія заняткі не праходзяць бясследна. Маючы выдатную базу ведаў пра сваю Радзіму на пачатковым этапе, відавочна, што дзеці заўсёды будуць гатовыя не толькі напісаць пісьмо пра Беларусь, але і паказаць, і расказаць пра нашу краіну ўсім, хто завітае да нас у госці.

Валентина ПРИЩЕПОВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

4 часа ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

6 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

7 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

7 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

8 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

9 часов ago