15.07.2025
Беларусь помнит Важное Новости

В Чашникском районе проходит научно-практическая конференция «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»

  • 12 июня, 2025
  • 1 min read
В Чашникском районе проходит научно-практическая конференция «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся намеснік старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Івашэнь, які адзначыў знакавасць гэтай сустрэчы.  А таксама звярнуўся дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт  Ігар Лявонавіч Капылоў, які адзначыў вялікую ролю  рэгіянальных канферэнцый для фарміравання грамадзянскай самасвядомасці і пачуцця прыналежнасці да роднага краю.

– Чашнікі – адзін з цікавых самабытных раёнаў Віцебшчыны, які мае багатую гісторыю. Захаванне гісторыі пра важныя падзеі і выбітных асоб, на якіх багатая Чашніцкая зямля, дапамагае захоўваць сувязь пакаленняў. Асабліва важна далучыць моладзь да гэтага працэсу, і вельмі прыемна, што ў зале прысутнічае шмат маладых людзей.

Ігар Лявонавіч прыгадаў выбітную асобу Чашніччыны, мовазнаўцу Юзэфу Мацкевіч, якая шмат зрабіла для развіцця роднай мовы. У памяць аб ёй падараваў Чашніцкай раённай бібліятэцы і  гістарычнаму музею яе знакамітае пяцітомнае выданне “Дыялектычны атлас  беларускай мовы”.

На базе чацвёртай  чашніцкай школы праходзяць тэматычныя секцыі, на якіх разглядаюцца пытанні.

Секцыя №1: “Чашніччына ад старажытнасці да 1917”

Секцыя № 2: «Ад 1917 года да сучаснасці»                                                 

Секцыя №3: «Звязаныя лёсам з Чашніччынай»

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: