З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся намеснік старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Івашэнь, які адзначыў знакавасць гэтай сустрэчы. А таксама звярнуўся дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў, які адзначыў вялікую ролю рэгіянальных канферэнцый для фарміравання грамадзянскай самасвядомасці і пачуцця прыналежнасці да роднага краю.
– Чашнікі – адзін з цікавых самабытных раёнаў Віцебшчыны, які мае багатую гісторыю. Захаванне гісторыі пра важныя падзеі і выбітных асоб, на якіх багатая Чашніцкая зямля, дапамагае захоўваць сувязь пакаленняў. Асабліва важна далучыць моладзь да гэтага працэсу, і вельмі прыемна, што ў зале прысутнічае шмат маладых людзей.
Ігар Лявонавіч прыгадаў выбітную асобу Чашніччыны, мовазнаўцу Юзэфу Мацкевіч, якая шмат зрабіла для развіцця роднай мовы. У памяць аб ёй падараваў Чашніцкай раённай бібліятэцы і гістарычнаму музею яе знакамітае пяцітомнае выданне “Дыялектычны атлас беларускай мовы”.
На базе чацвёртай чашніцкай школы праходзяць тэматычныя секцыі, на якіх разглядаюцца пытанні.
Секцыя №1: “Чашніччына ад старажытнасці да 1917”
Секцыя № 2: «Ад 1917 года да сучаснасці»
Секцыя №3: «Звязаныя лёсам з Чашніччынай»
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Вступившие в силу изменения в законодательстве теперь надежно оберегают личные данные каждого жителя нашей страны.…
Алкоголь – частая причина скандалов дома, но бывает момент, когда терпение исчезает, и родные обращаются…
В настоящее время выплата заработной платы «в конверте» остается актуальной проблемой. Занятость без оформления трудового…
О настоящем и будущем Евразийского экономического союза, его достижениях, перспективах и проблемах лидеры государств –…
Лето! — его ждут не только дети, но и их родители. Лето — это не…