Categories: Общество

Новые арт-объекты, хор-фест, новый турмаршрут — как Лида готовится принять День белорусской письменности

Лiда рыхтуецца прыняць рэспублiканскае свята — XXXII Дзень беларускага пiсьменства. 6 — 7 верасня горад стане галоўнай пляцоўкай, якая аб’яднае пiсьменнiкаў, навукоўцаў, мастакоў i ўсiх, хто шануе роднае слова. Новыя арт‑аб’екты, мурал з партрэтам Янкi Купалы, хор‑фэст, новы турыстычны маршрут — чым яшчэ ўразяць Лiда i лiдчане, даведалася карэспандэнт «СБ».

Свята пачынаецца з чысцiнi

На Гродзеншчыне Дзень беларускага пiсьменства прымалi Навагрудак, Мiр, Смаргонь, Шчучын, Слонiм. Лiда — у прадчуваннi вялiкай падзеi. Шмат увагi ўдзяляецца добраўпарадкаванню. Урачыстасць моманту адчуваецца на кожным кроку. Бялюткiя вазоны з кветкамi ўздоўж цэнтральных вулiц, вертыкальны ландшафтны дызайн, абноўленыя фасады будынкаў, новыя арт‑аб’екты, яркiя фотазоны… Асаблiвая ўвага — гiстарычным месцам. Яны становяцца жывымi дэкарацыямi для свята. Усiмi любiмая пешаходная вулiца пакуль абмежавана для руху, але неўзабаве яна сустрэне гараджан i гасцей абноўленай. Актыўна вядуцца рамонтныя работы вакол замкавага возера. Акурат ля магутных сцен Лiдскага замка з’явяцца дарожкi для пешаходаў i веласiпедыстаў, малыя архiтэктурныя формы. Абяцаюць, што зоны адпачынку ўразяць кожнага.

Дарэчы, лiдчане ўжо адпачываюць на незвычайных арт‑аб’ектах, якiя з’явiлiся на бульвары Гедымiна дзякуючы конкурсу «Арт‑лаўка». Прадпрыемствы i арганiзацыi раёна падаравалi гораду эксклюзiўныя лаўкi. На адной можна адпачыць разам з рыцарам, на другой — пачытаць летапiс з птушкай, на трэцяй — абмяняцца кнiгамi. Усяго ў горадзе з’явiцца 25 такiх арт‑аб’ектаў.

Лiдчане i госцi горада абавязкова ацэняць маршрут турыстычнага падарожжа «Месцы сiлы Лiдскага раёна», якi распрацавалi ў Лiдскiм раённым турыстычным iнфармацыйным цэнтры. У маршрут уваходзiць шэраг аб’ектаў, якiя да гэтай пары не былi ў полi зроку турыстаў: самая старая каменная царква на Лiдчыне ў вёсцы Мыто (1866 г.), драўляная царква ў в. Бабры (1810 г.), побач з якой знаходзiцца камень‑следавiк.

Сiла слова

Лiда ўсё больш напаўняецца ўрачыстым настроем.

— Старт святочным мерапрыемствам дасць рэспублiканская навукова‑практычная канферэнцыя «Лiдскiя чытаннi — 2025». У канферэнцыi возьмуць удзел 21 дакладчык, тры з якiх — супрацоўнiкi Лiдскага гiсторыка‑мастацкага музея, — распавядае начальнiк аддзела культуры Лiдскага райвыканкама Наталля Леўшунова. — Упершыню ў Лiдзе адбудзецца фестываль‑конкурс «Лiдскi хор‑фэст». Свае песнi прадставяць харавыя калектывы i вакальныя ансамблi з усёй краiны. Яркiм будзе фiнал фестывалю‑конкурсу: запланавана выступленне зводнага хору ўсiх удзельнiкаў, якiя выканаюць разам Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь i песню «Куточак зямлi».

Лiдскi замак аб’ядноўвае

Сапраўдным цэнтрам прыцягнення i сiлы стане велiчны Лiдскi замак. Тут штодзённа праходзяць экскурсii, разам з тым супрацоўнiкi актыўна рыхтуюцца да шматлiкiх святочных мерапрыемстваў. Аматараў Сярэднявечча чакае незабыўнае культурна‑вiдовiшчнае мерапрыемства «Дзень сярэднявечнай культуры ў Лiдскiм замку». Будзе працаваць зброевая i гарбарная майстэрнi, сярэднявечныя кузня, кухня, рыцарскi лагер, лучны цiр. Не абыдзецца без гульняў i забаў.

Дзе паселяцца «Верабейкi»?

Людна будзе i ў доме лiдскага пiсьменнiка Валянцiна Таўлая — лiтаратурным аддзеле Лiдскага гiсторыка‑мастацкага музея.  

З нагоды Дня беларусскага пiсьменства каля дома будзе адкрыты iнклюзiўны арт‑аб’ект «Верабейкi» — у гонар першага верша, якi напiсаў паэт. Аўтарам iдэi стаў мясцовы скульптар Рычард Груша. Аб’ект увасобiць разгорнутую кнiгу, на адной старонцы якой нанесены верш «Верабейкi» звычайнымi лiтарамi, а на другой — шрыфтам Брайля.

Па перыметры з’явяцца тры лаўкi з выявамi вераб’ёў. Дарэчы, шрыфт Брайля будзе выкарыстаны невыпадкова: у доме Таўлая рэалiзоўваецца iнклюзiўны праект «Перадай дабро па крузе».

Усе госцi змогуць убачыць фотаздымкi, рэчы, рукапiсы i дакументы паэта. Таксама ў доме Таўлая прадставяць унiкальныя калекцыi з фондаў Лiдскага гiсторыка‑мастацкага музея, кнiгi, якiя перавыдавалiся з 1933 года. Адметна, што адна з iх — за 1937 год — была падаравана Янкам Купалам падчас прыезду ў Лiду 14 сакавiка 1940 года гарадской бiблiятэцы. Такi ж асобнiк быў падараваны i Валянцiну Таўлаю. 

Усе — у бiблiятэку!

Цiкавыя праекты рыхтуюць бiблiятэкi Гродзенскай вобласцi. На свяце будзе працаваць пляцоўка «Гродзеншчына: скарбы бiблiятэк i традыцыi роднага краю». Запланаваны выставы творчых работ, творчыя майстэрнi, сустрэчы з беларускiмi аўтарамi, цiкавыя акцыi. Упершыню пройдзе абласны конкурс бiблiятэчнага дэкору. Супрацоўнiкi бiблiятэк Гродзенскай вобласцi ўжо ствараюць унiкальныя кнiжныя вiтрыны, якiя адлюстроўваюць лiтаратурныя творы. Прывязуць у Лiду i выставу рукапiсных часопiсаў i газет часоў Вялiкай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

Яркiм момантам свята стане адкрыццё абноўленай кнiжнай крамы i тэматычнага мурала на будынку Лiдскай раённай бiблiятэкi iмя Янкi Купалы. 

Лёс народнага паэта Беларусi быў звязаны з Лiдай. Пасля далучэння Заходняй Беларусi да БССР 15 лютага 1940 года рабочыя i службоўцы Лiдскага чыгуначнага вузла на сваiм першым перадвыбарным сходзе, а пазней — уся працоўная Лiдчына вырашылi: «Вылучыць тав. Луцэвiча Iвана Дамiнiкавiча (Янку Купалу) кандытатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР i прасiць яго даць згоду балацiравацца па Лiдскай‑Слабадской выбарчай акрузе № 306 Беларускай ССР». Паэт выказаў сардэчную падзяку лiдчанам за аказаны давер. I ў кампанii iншых пiсьменнiкаў з Мiнска наведаў Лiду, правёў сустрэчы выбаршчыкамi. Цяпер яго iмя носiць Лiдская раённая бiблiятэка. Сёння там iдуць рамонтныя работы.

Не словам адзiным

Дзень беларускага пiсьменства стане цэнтрам традыцыйных майстар‑класаў i продажу вырабаў народных умельцаў Гродзеншчыны. Упершыню разгорнецца музей нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякi» з выстаўкай дэкаратыўна‑прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасцi i прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка‑культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, правядзеннем майстар‑класаў «Яднаемся рамёствамi».

Адбудзецца таксама свята ткацтва «Ад прадзiва да ткацтва». Кожны жадаючы зможа ўбачыць тэкстыльныя вырабы, атрымаць майстар‑клас па прадзеннi на калаўроце i верацяне, ткацтве, вырабе народнага пояса. Будзе ўнiкальная магчымасць сесцi за сапраўдныя кросны.

Уразiць абласны фестываль рэгiянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крынiцы» з выстаўкай‑кiрмашом традыцыйных рамёстваў, выступленнем найлепшых фальклорных калектываў i выканаўцаў вобласцi i «Свята кадрылi» з правядзеннем майстар‑класаў па побытавым танцам.

Да Дня беларускага пiсьменства рыхтуецца выданне кнiгi, на ўрачыстасцi будуць прадстаўлены творы, што з’явiлiся сёлета, адбудуцца сустрэчы з пiсьменнiкамi, акцыi, конкурсы, музычныя iмпрэзы.  

Гэта далёка не поўны пералiк яркiх момантаў свята. Два днi Лiда будзе фестывалiць: гучна, хораша i па‑беларуску.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

2 минуты ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

8 минут ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

7 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

8 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

8 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

8 часов ago