Categories: Общество

Свое 20-летие отмечает Витебское областное отделение Союза писателей Беларуси

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – адна з рэгіянальных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», якая з’яўляецца пераемніцай Саюза пісьменнікаў БССР, створанага ў 1934 годзе, які ўзноўлены ў сапраўднай назве з адпаведным Статутам, значком, Палажэннем аб прыёме і іншымі нарматыўнымі дакументамі ў лістападзе 2005 года.

Старшыня – вядомы паэт, празаік, лаўрэат многіх літаратурных прэмій Тамара Краснова-Гусачэнка.

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў снежні 2005 года. Наша пісьменніцкая арганізацыя з’яўляецца абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўніцтва якога знаходзіцца ў г.Мінску па вул.Фрунзе, д. 5, гэты будынак шырока вядомы пад назвай «Дом літаратараў».

Вышэйшым органам ГА «СПБ» з’яўляецца з’езд. Ён праводзіцца адзін раз за пяць гадоў. У перыяд паміж з’ездамі ГА «СПБ» узначальваюць Праўленне і Прэзідыум, у склад якіх уваходзіць старшыня Віцебскага АА ГА «СПБ» Т.І.Гусачэнка (літаратурнае імя Тамара Краснова-Гусачэнка), а Праўленне і Прэзідыум у сваю чаргу ўзначальвае абраны на з’ездзе старшыня ГА «СПБ» тэрмінам на пяць гадоў (у адпаведнасці са Статутам).

Віцебскае абласное аддзяленне ГА «СПБ» таксама ў адпаведнасці са Статутам узначальвае старшыня аддзялення, абраны на 5 гадоў. Перавыбранне на чарговы тэрмін адбываецца на агульным гадавым справаздачна-выбарным сходзе 1 раз на пяць гадоў. Колькасць тэрмінаў Статутам не абмежавана. У перыяд адсутнасці (водпуск, хвароба і г.д.) старшыня можа дэлегаваць свае абавязкі намесніку, калі ён ёсць, або любому члену Савета і галоўнаму спецыялісту аддзялення.

Мэты і задачы грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўсіх яе членаў: захаванне, прапаганда і памнажэнне літаратурных традыцый, помнікаў Айчыннай літаратуры, стварэнне новых літаратурных твораў, якія адлюстроўваюць рэальнае жыццё грамадства, нясуць пазітыўную высокамаральную задачу па выхаванню патрыятызму і любові да Айчыны, роднай зямлі, працы, захаванню міру на зямлі.

У дзень стварэння Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» 11.12.2005 года старшынёй аднагалосна была абрана Тамара Іванаўна Гусачэнка (Тамара Краснова-Гусачэнка), вядомы паэт, на сёння аўтар 30 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, драматургіі і твораў, поўны кавалер Дзяржаўных узнагарод імя Францыска Скарыны (ордэн і медаль), Лаўрэат Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Залаты медалі «Цютчаў», шматразовы Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, аўтар Гімна горада Віцебска, «Чалавек года Віцебшчыны-2012», і « 2019», у 2020 годзе – пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе – 75 гадоў», у 2023 годзе – уладальнік Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу «Кніга мне-кніга ўва мне» за лепшы твор для дзяцей.

На дзень стварэння арганізацыі ў аддзяленні было 11 сябраў ГА «СПБ».

Літаратурныя традыцыі сапраўды чароўнай зямлі Віцебшчыны неймаверна багатыя. Менавіта Віцебская зямля дала свету шырока вядомыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, узрасціла такіх яркіх таленавітых пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Петрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Еўдакія Лось і інш.

На дадзены момант у вобласці працуюць над стварэннем новых твораў і папулярызацыяй Айчыннай літаратуры 44 пісьменнікі.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

3 часа ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

5 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

7 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

7 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

7 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

8 часов ago