Дзень памяці воінаўінтэрнацыяналістаў адзначылі не толькі ў Чашніках і Новалукомле, але і на сяле.
Былых «афганцаў» на тэрыторыі Чашніччыны пражывае 67 чалавек. Шмат хто з іх з сельскай мясцовасці. Важна дайсці да кожнага, пабачыць, пагутарыць, пацікавіцца справамі надзённымі. Урэшце, проста сказаць патрэбныя словы ў знамянальны дзень. Працаўнікі культурнага фронту з Антаполля Галіна Пашкевіч і Ала Шаўкун наведалі воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Гірса. Як і належыць, сустрэча з былым «афганцам» атрымалася па-вясковаму цёплай і добразычлівай. Прывіталі земляка, пагутарылі, дзесьці і мінулае ўзгадалі. Робяць мясцовыя культработнікі гэта кожны год. Каб жыла памяць, бо Леанід Пятровіч – жывы сведка трагічных падзей у далёкай краіне. Калісьці волею лёсу яму было наканавана трапіць на вайну. Перажытое дагэтуль не адпускае. Вельмі важна размаўляць з тымі, хто пабываў у так званых гарачых кропках. Бо іх асабістая гісторыя павінна стаць добрым урокам для кожнага з нас. Шануйце былых салдат, якія не па ўласным жаданні апынуліся на вайне. Шануйце мір!
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…