Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Гэта ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, развіццё шматмоўнай адукацыі і захаванне культурнай спадчыны народаў.
Прыгожая, пявучая, неверагодна паэтычная і меладычная – гэта ўсе эпітэты пра нашу беларускую мову. Сёння, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, хочацца яшчэ раз нагадаць як важна берагчы сваю родную мову.
Гэтае свята сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Бо менавiта мова — асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi.
Роднае слова — спадчына, якая засталася нам ад прадзедаў. Яе стабiльныя асновы закладзены ў XIV стагоддзi. Менавiта з тых часоў продкi стварылi для нас моцны падмурак дзяржаўнасцi, з пакалення ў пакаленне перадавалi яго нашчадкам, каб мы ў гэтым вялiкiм свеце мелi свой культурны код, асаблiвасцi i адрозненнi ад iншых народаў.
Мова — адзiн са складнiкаў дзяржаўнасцi, нацыi, народа. Каб заставацца суверэннай, незалежнай краiнай, мы павiнны навучыцца берагчы сваё — ад роднай мацi да нашай культуры, этнаграфii, лiтаратуры, чым адметныя ў свеце.
Наша задача — захаваць матчына слова, узбагацiць i перадаць наступнаму пакаленню. Гэтае свята дае магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу на неабходнасць надаваць як мага больш увагi культуры, лiтаратуры, мове.
— Пакуль жыве родная мова — жыве народ, жыве нацыя! Наталля СТУКАЛАВА