Categories: Новости

У Дабрамыслях нядаўна «самаліквідавалася» ваданапорная вежа

Узяла і павалілася ў адзін момант. Хутчэй за ўсё прычына банальная: аджыла і адпрацавала свой век. Вежа, прама скажам, не новая. Жывёлагадоўчая ферма, якую яна і абслугоўвала, досыць даўно не функцыянуе. Але ж у вёсцы заставаўся дзеючы вадаправод. Некалькі калонак забяспечвалі пітной вадой жыхароў Дабрамысляў. Праблем да пары асаблівых не было. Пакуль вежа стаяла. Зараз жа сітуацыя зусім іншая. У Новазаранскім сельвыканкаме нам паведамілі, што водазабеспячэнне вяскоўцаў у апошні час наладжана, так бы мовіць, у ручным рэжыме. Калі дакладней, то ваду прывозяць прама на колах.

Спрабуем даведацца пра падрабязнасці. Перш за ўсё паслухаем выконваючага абавязкі дырэктара КУСГП «Кашчынскае» Наталлю Якушаву. Менавіта на балансе сельгаспрадпрыемства дагэтуль знаходзіцца стратэгічны па важнасці аб’ект.

– Шчыра кажучы, згаданая вежа нам даўно не патрэбна, – запэўніла кіраўнік гаспадаркі. – Жывёлу ў Дабрамыслях не трымаем. Адпаведна, вадой ферму не забяспечваем. Раз так, то і сэнсу далей абслугоўваць аб’ект водапастачання няма. Найбольш разумны варыянт у такой сітуацыі – перадача на баланс водаканала. Гэтае пытанне зараз як раз знаходзіцца ў стане вырашэння. Уласна кажучы, перадаваць асабліва і няма чаго. Вежа ж зруйнаваная. Вадаканал, наколькі я ведаю, збіраецца ў бліжэйшай будучыні зрабіць у Дабрамыслях так званую «безбашанку». Пакуль жа знайшлі кампрамісны варыянт. Водаканалаўцы прывозяць праз дзень ваду ў вёску на аўтацыстэрне. Мы са свайго боку аплачваем дастаўку. І камандзіровачныя лісты вадзіцелям у тым ліку.

Словы Наталлі Якушавай пацвердзіў і старшы майстар Чашніцкага водна-каналізацыйнага ўчастка №3 філіяла «Лепельводаканал» Ігар Казак.

– Я ўжо пабываў на месцы, сітуацыяй валодаю, – распавёў прадстаўнік службы. – Сапраўды, аб’ект водапастачання ў Дабрамыслях трэба рэканструяваць. Калі пытанне з перадачай на наш баланс вырашыцца, працэс наладзім. Адпаведны досвед маем. З такога роду праблемай ужо сутыкаліся. Вада ў калонках абавязкова з’явіцца. Крыху пачакаць неабходна.

Па словах старэйшыны вёскі Дабрамыслі Сняжаны Хацкевіч, вады на колах хапае толькі на самае неабходнае. Каб ежу прыгатаваць. А трэба ж яшчэ і вопратку памыць, і ў лазні напаліць. Нязручнасцей хапае. Мы вельмі чакаем, што пытанне вырашыцца як мага хутчэй. Пакуль трываем.

Што ж, пажадаем найхутчэйшага вырашэння пытання ўсім зацікаўленым бакам. Вяскоўцам няма розніцы, каму належыць вадаправод. Ім галоўнае, каб вада ў калонках была. Хоць зімой, хоць летам.

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

59 минут ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

3 часа ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

4 часа ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

5 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

5 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

6 часов ago