Кіламетры лёсу бібліятэкара Ермаковіч
. Калі жадаеце ўбачыць прыклад прафесійнай самаадданасці, вернасці зробленаму калісьці выбару, адпраўляйцеся ў Красналукі ў мясцовую бібліятэку. Гаспадарыць тут ужо колькі дзесяцігоддзяў Вольга Ермаковіч.
Цяжка нават уявіць сабе чалавека больш пасведчанага ў дадзенай справе. Пытаешся ў бібліятэкаркі, колькі працоўнага стажу ў яе набегла, і разумееш: у прафесіі яна ўсё жыццё. Нічым іншым гэтая вясковая кабета і не займалася. Стэлажы з кнігамі, удзячлівыя чытачы – вось яе лёс.
Калі нядаўна быў у Красналуках, то пачуў ад вяскоўцаў: «Напішыце пра нашу Вольгу Васільеўну. Яна ж кожны дзень праз лес на работу пешшу ходзіць». Зацікавіўся. І вось ужо атрымліваю інфармацыю з першых вуснаў.
Сапраўды, жыву я ў Гараўках, – усміхаецца бібліятэкар. – Па прамой кіламетраў пяць да Красналук. Праўда, дарога гэтая, так бы мовіць, не афіцыйная. Калі дабірацца па бальшаку праз Заессе, то выйдзе яшчэ на пару-тройку кіламетраў больш. Зімой у асноўным хаджу пешшу. На летні сезон маю веласіпед. Часам супруг падвязе, яшчэ на якіх-небудзь «перакладных». Трэба ж на працу паспець своечасова. Людзі мяне чакаюць.
сапраўды чакаюць. Вяскоўцы па-ранейшаму прагнуць чытаць. Асабліва тыя, хто з узроставай катэгорыі «60 +». Старэйшае пакаленне дагэтуль ведае, што кніга каштуе нашмат больш, чым Інтэрнэт. І нічым яе на заменіш. Таму і ідуць сталыя вяскоўцы да сваёй Васільеўны. Зрэшты, не толькі яны да яе. Вельмі часта можна назіраць адваротны працэс. Сама бібліятэкарка бярэ кнігі і адпраўляецца ці то ў Забаенне, ці то ў Міхалова. І зноўку пешшу, калі хто з добрых людзей не падвязе.
– Самыя дасведчаныя чытачы ў мяне з аддаленых вёсак, – кажа Вольга Ермаковіч. – Як правіла, шаноўнага веку. Цяжка ім трапіць у бібліятэку. Таму я іх наведваю, выконваю заяўкі на даму. Не толькі кнігамі абменьваемся. Вядома ж, кожны раз пагутарыць з бабуляй ці дзядулем трэба, выслухаць, даць параду. Часам і дапамагчы. Сама жартую над сабой: маўляў, спецыяліст шырокага профелю.
Ці магло яе жыццё скласціся неяк інакш? Наўрад ці. З маленства любіла чытаць. Таму выбар на карысць прафесіі бібліятэкара быў цалкам лагічным. Ураджэнка Красналук у свой час скончыла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «бібліятэчная справа». Размеркавалі яе ў горад. Трапіла ў Віцебскую абласную бібліятэку імя Леніна. Там адшчыравала дзясятак гадоў. І ўспаміны засталіся самые прыемныя. Але ж гарадской так і не стала. Цягнулася дзяўчына да родных мясцінаў. І замуж выйшла ў выніку за хлопца з суседніх Гаравак. Супруг – настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Жонка – бібліятэкар. Атрымалася інтэлігентная і вельмі начытаная пара. Жыць вырашылі ў Гараўках. Так і апынулася наша гераіня зноўку на радзіме. Дзе ж было ўладкоўвацца на працу ёй, як не ў мясцовай бібліятэцы? На дварэ стаяў 1997 год. Менавіта тады добразычлівая жанчына з шчырай усмешкай на твары пачала прывіваць любоў да кніжнага слова ў Красналуках і ваколіцах.
Я ўжо пенсіянерка па ўзросце, – дадае жыхарка Гаравак. – Але працягваю працаваць. Не губляю энтузіязму. Хоць і гады бягуць… У 2026-м збіраюся адзначыць 40-годдзе прафесійнай дзейнасці. Хочацца да восені як мінімум дапрацаваць, каб «закругліцца». Як будзе далей, пабачым. Трэба ж і маладым дарогу даваць.
Ці ёсць яны, тыя маладыя? Вось пытанне. Хто за невялічкую зарплату гатовы хадзіць пешшу дзясяткі кіламетраў і несці людзям кнігі. Дай Бог, каб не перавяліся сярод нас такія вось энтузіясткі. Вольга Ермаковіч пасміхаецца і распавядае, як на шляху ў Красналукі сустракае шмат каго з лясных жыхароў. То касулю, то лася, то лісіцу. А было колькі гадоў таму, што выйшаў на залесскі бальшак мядзведзь. І перагарадзіў дарогу. Спужалася жанчына, не без гэтага. Але ж паспела і разгледзіць касалапага. А ён такі прыгажун! Быццам на карцінцы. Пастаяў крыху і пабег у лясную гушчу. Не стаў чапляць прадстаўніцу адной з самых гуманных прафесій. Нават мядзведзь разумее, што бібліятэкараў, якія спяшаюцца да людзей, трэба шанаваць.
Жарты жартамі, галоўнае, паспявае заўсёды да сваіх чытачоў. І вяскоўцы за гэта ўдзячныя. На сённяшні дзень Красналуцкая бібліятэка абслугоўвае 221 чытача. Агульны кніжны фонд (улічваючы і перыядычныя выданні) перавышае 9 тысяч экземпляраў. Кожны год ён істотна абнаўляецца. Дзякуй за гэта раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Ёсць што чытаць у Красналуках. Галоўнае, каб было каму. Ветэран бібліятэчнай справы ўпэўнена, што кніга будзе заўсёды жыць. Куды ж без яе?..
Сама ж бібліятэкарка ў вольны час любіць павазіцца з кветкамі, рознага кшталту экзатычнымі раслінамі. Ганарыцца лімонамі, якія сярод зімы выраслі ў яе на акне. Інжыр уласны нават можна пакаштаваць у доме Ермаковічаў. І ўсё гэта адбываецца ў маленькай вёсцы, дзе жыхароў засталося раз-два – і аблічыўся.
Калісьці я трапіла ў Маскву, – узгадвае Вольга Васільеўна. – Па працы адправілі. Дык ад шуму-гаму мне дрэнна зрабілася. Вялікі горад – гэта зусім не маё. Мне ў вёсцы глухой куды лепей. Тут жыццё размеранае. Спяшацца няма куды. Жывём сабе сярод лесу, а звяры – нашыя суседзі. І адзін аднаму мы не замінаем. Больш трапна і не скажаш. У краях лясных усім месца хопіць. Толькі б людзі добрыя і адданыя справе ніколі не перавяліся. Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…
В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…
Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…