Старэйшына вёскі Еляшоўка Красналуцкага сельсавета Галіна Арцёмаўна Кляннё адзначала 75-годдзе

Цікавае прозвішча ў старэйшыны вёскі Еляшоўка. Можна сказаць, незвычайнае для нашых мясцін. Знаёмціся: Галіна Арцёмаўна Кляннё. Калі пытаешся ў яе, адкуль паходзіць род, толькі ўсміхаецца.

СЕЛЬСКИЙ РАКУРС – Гэта ж па мужу я Кляннё стала, таму пытанне не да мяне, – кажа мясцовы галава. – На сыноў раней казалі, што яны нібы французы. Але ж мы ўсе мясцовыя – самыя што ні ёсць звычайныя беларусы. А прозвішча Кляннё ў Еляшоўцы досыць распаўсюджанае.

І праўда, якая тут Францыя. Галіна Арцёмаўна за сваё досыць доўгае жыццё (13 лютага ёй споўніцца 75 гадоў) амаль нідзе і не была. Нарадзілася ў суседніх Гараўках у шматдзетнай сям’і. Скончыла десяць класаў школы, далей вучыцца не атрымалася. Падалася на працу ў Барысаў. Колькі часу адшчыравала на тамтэйшых прадпрыемствах. А потым выйшла замуж. Выбраннікам стаў хлопец з Еляшоўкі Міхась Кляннё. З роднай вёскі ён нікуды выязджаць не хацеў. Таму забраў каханую да сябе. Так і скончылася гарадская біяграфія Галіны. Зноўку вярнулася яна да звыклага сялянскага ўкладу. Зажылі маладыя ў Еляшоўцы, дзеці пайшлі. Усяго вырасцілі чацвярых. Наша гераіня шмат працавала ў саўгасе на палявых работах. Потым змяніла профіль. Занялася не менш пачэснай справай. Даглядала пажылых вяскоўцаў у якасці сацыяльнага работніка. Адсюль і на пенсію выйшла.

На жаль, гаспадар пайшоў з жыцця досыць рана. Не дажыў і да шасцідзесяці. Больш за дваццаць гадоў як адна засталася гаспадыня. Але ж сыны ў Барысаве, лічы, побач. Увесь час наведваюць маці. Мае Галіна Арцёмаўна пяцярых унукаў. Дачакалася ўжо і праўнукаў. Усё ў яе як належыць. Каб яшчэ здароўе не падводзіла.

– Хапае праблем, шмат за апошнія гады па дактарах прыходзіцца хадзіць, – уздыхае бабуля. – Але ж на літасць хваробам не здаюся. Трэба жыць і змагацца.

 Сапраўды, нельга ёй быць у роспачы. Ёсць жа справы, так бы мовіць, грамадскія. Людзі звяртаюцца па дапамогу, разлічваюць на яе. У Еляшоўцы, шчыра кажучы, народу зусім не шмат засталося. Вёсачка гэтая знаходзіцца літаральна пасярод лесу, у некалькіх кіламетрах ад Красналук. Зараз тут, па словах старэйшыны, налічваецца дзясятак жыхароў. І амаль усе яны сталага ўзросту. Вялікіх праблем у людзей няма. Аўталаўка прыязджае сюды двойчы на тыдзень. Асартымент тавараў вяскоўцаў задавальняе. Ліхтары па начах гараць. Калі ўзнікаюць пэўныя праблемы, старэйшына рэагуе належным чынам. Тэлефануе ў сельвыканкам, на гарачую лінію. Пытанне з заменай ліхтара вырашаецца даволі хутка. Вадой жыхары большменш забяспечаны. Дарогу пад час завей расчысцілі аператыўна.

 Патрэбна было спілаваць старую бярэзіну. Дрэва стала аварыйным. Галіна Арцёмаўна і гэтае пытанне здолела вырашыць. Дачакалася камунальшчыкаў, тыя прыехалі і справу зрабілі годна. Больш нішто вяскоўцам не пагражае.

Няўжо наогул няма праблем ці пажаданняў у мешканцаў Еляшоўкі? Як высветлілася, ёсць адно пытанне з разраду нявырашаных.

Слухаем старэйшыну:

 – Вы ж бачыце, што аўтобусны прыпынак у нас ёсць. Два разы на тыдзень аўтобус з Барысава на Лепель тут запыняецца. А вось з райцэнтрам транспартнага спалучэння не маем. Каб трапіць у Чашнікі, трэба ісці пешшу да Красналук. Не заходзіць да нас аўтобус. Мы не патрабуем, каб ён кожны дзень сюды прыязджаў. Хаця б раз на тыдзень. Колькі не ўздымалі дадзенае пытанне, не здолелі дамагчыся станоўчага выніку. Такая вось у нас, людзей сталага веку, просьба.

Спадзяёмся, на просьбу жыхароў Еляшоўкі ўсё ж адгукнуцца тыя, каму належыць. А Галіна Арцёмаўна тым часам працягвае жыць надзённымі справамі. Рыхтуецца да юбілею. Дзеці абавязкова прыедуць да матулі, унукі – да бабулі. Сядуць за святочны стол. Шмат добрых слоў пачуе ў свой адрас юбілярша.

Пакуль жа, як ўсе мы, чакае Галіна Арцёмаўна, калі адыдуць маразы. Топіць печку два разы на дзень і марыць пра цёплыя дзянькі. Дай Бог, каб наперадзе было толькі лепшае. Вясна абавязкова прыйдзе… Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

7 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

8 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

8 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

8 часов ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

8 часов ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

11 часов ago