Новости

Нямалы актыў дарожных будаўнікоў

Лічы, круглы год шчыруюць на дарогах раёна працаўнікі Чашніцкага філіяла «ДРБУ №183» КУП «Віцебскаблдарбуд». Спраў хапае і зімой, і летам. А зараз, у вясновую пару, наогул пачынаецца напружаны рамонтны цыкл. Планаў на сезон шмат. Але ж трэба і мінулыя вынікі падсумаваць, асэнсаваць зробленае, адзначыць лепшых.

Як раз такога кшталту мерапрыемства і адбылося на днях на прадпрыемстве. Ва ўрачыстай абстаноўцы дарожнікі, так бы мовіць, канчаткова развіталіся з годам мінулым.

У актавай зале сабраліся шматлікія прадстаўнікі калектыву. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Станкевіч падзякаваў працаўнікам за добрыя справы на карысць раёна, адзначыў вялікі ўнёсак дарожнікаў у сацыяльнаэканамічнае развіццё рэгіёна. Лепшым — Ганаровыя граматы, Падзякі.

Сапраўдная каманда аднадумцаў, якая здолее вырашыць любую праблему. Дырэктар Аляксандр Корбан асабліва адзначыў, наколькі важна падтрымліваць адзін аднаго, сумеснымі намаганнямі дамагацца мэты. У мінулым годзе працаўнікі філіяла нядрэнна спрацавалі. Занесці сабе ў актыў могуць многае. Пра гэта кажуць і лічбы, і канкрэтныя прыклады. Вялікі ўнёсак зрабілі дарожнікі пад час падрыхтоўкі да абласных «Дажынак». Рамантавалі дарогі, дваровыя тэрыторыі. Усё зрабілі якасна. Не кажучы ўжо пра шмат якія аб’екты на тэрыторыі раёна, а то і па-за межамі апошняга. Сотні кіламетраў дарог абслугоўвае прадпрыемства. І гэтым усё сказана.

 Філіял заняў трэцяе месца па выніках абласнога спаборніцтва. За гэта калектыў атрымае добрую прэмію. Будзе неўзабаве выплачана і трынаццатая зарплата. Усё гэта найлепшым чынам матывуе калектыў на далейшыя здзяйсненні.

 А пакуль Аляксандр Корбан адзначыў лепшых, уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі КУП «Віцебскаблдарбуд», філіяла. І кожнаму перадавіку вытворчасці кіраўнік не забыў падзякаваць за плённую працу.

Пад час мерапрыемства шмат казалі пра ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы філіяла. У гэтым плане ёсць што адзначыць. Трэба клапаціцца пра паляпшэнне ўмоў працы. Нарэшце, рабіць так, каб народ багацеў. У апошнія гады на прадпрыемстве назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння дабрабыту працаўнікоў. Заробак расце. Па выніках 2025-га яго памер склаў 3160 рублёў. Але ж добрую зарплату трэба зарабіць. І кожны гэта добра разумее.

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

8 часов ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

10 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

11 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

12 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

12 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

13 часов ago