Нямалы актыў дарожных будаўнікоў
Лічы, круглы год шчыруюць на дарогах раёна працаўнікі Чашніцкага філіяла “ДРБУ №183” КУП “Віцебскаблдарбуд”. Спраў хапае і зімой, і летам. А зараз, у вясновую пару, наогул пачынаецца напружаны рамонтны цыкл. Планаў на сезон шмат. Але ж трэба і мінулыя вынікі падсумаваць, асэнсаваць зробленае, адзначыць лепшых.
У актавай зале сабраліся шматлікія прадстаўнікі калектыву. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Станкевіч падзякаваў працаўнікам за добрыя справы на карысць раёна, адзначыў вялікі ўнёсак дарожнікаў у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Лепшым – Ганаровыя граматы, Падзякі.
У мінулым годзе працаўнікі філіяла нядрэнна спрацавалі. Занесці сабе ў актыў могуць многае. Пра гэта кажуць і лічбы, і канкрэтныя прыклады. Пад апладысменты працаўнікоў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Корбан адзначыў лепшых, уручыў Ганаровы граматы, Падзякі КУП “Віцебскаблдарбуд”, філіяла.
Пад час мерапрыемства шмат казалі пра ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы філіяла неабходнасць клапаціцца пра паляпшэнне ўмоў працы. Нарэшце, рабіць так, каб народ багацеў. У апошнія гады на прадпрыемстве назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да павялічэння фінансавага дабрабыту працаўнікоў.







