Беларусь помнит

Таямніцы Чашніцкіх курганоў: падарожжа ў мінулае

Восем курганных комплексаў Чашніцкага раёна занесены ў дзяржаўны спіс матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пра гэтыя насыпы мясцовыя жыхары з пакалення ў пакаленне перадавалі розныя легенды і паданні. З дапамогай праекта «Кропка на карце» паспрабуем паказаць Чашніччыну такой, якой многія яшчэ не ведалі. Раскажам пра таямніцы курганоў, даведаемся пра гістарычныя каштоўнасці, схаваныя ў іх. Пастараемся адказаць на найбольш цікавыя пытанні, звязаныя з помнікамі археалогіі.

КУРГАННЫ КОМПЛЕКС ПЕРШЫ: ЗАКУР’Е, АЛЬШАНСКІ СЕЛЬСАВЕТ. Знаходзіцца побач з трасай Чашнікі-Новалукомль. Групавы могільнік размешчаны за 1,5 км на поўдзень ад вёскі. Складаецца з некалькіх груп: тры насыпы — на мясцовых могілках, сем — у 400 метрах на поўдзень, па абодва бакі дарогі на аг. Лукомль, трэцяя – на 150 метраў правей. Памеры: вышыня ад 1 да 3 метраў, дыяметр ад 5 да 6 метраў.

ШВЕДЫ АБО ВОЛАТЫ? Старыя людзі называлі гэтыя курганы «шведскімі». Мелі на ўвазе, што ў іх пахаваны ўдзельнікі Паўночнай вайны 1700-1721гг. Навуковага пацверджання гэтая версія не знайшла. Замежных нябожчыкаў у магільніках не было. Як і рэшткаў волатаў (народная назва курганоў — валатоўкі). Меркавалі, гэта магілы вялікіх людзей, якія жылі тут у старадаўнія часы. Увогуле комплекс адносіцца да перыяду X-XIII стст. Этнограф Еўдакім Раманаў даследаваў у 1888 г. тры насыпы. У адным выявіў абрад трупаспаленне, у другім — трупапалажэнне. Існуе меркаванне, што чым вышэй курган – тым заможней быў чалавек. Гэта не зусім так. Нашы продкі насыпалі курганы ўсёй сям’ёй. Толькі ўявіце сабе: па 50-60 кубаметраў зямлі і ўсё драўлянымі рыдлёўкамі! А значыць, чым больш сваякоў ў нябожчыка, тым вышэй насып.

АГОНЬ ЦІ ТРУНА? Курганы на тэррыторыі нашага раёна адносяць да культуры смаленскіх крывічоў. Згодна са звычаем, нябожчыка разам з яго асабістымі рэчамі спальвалі на вогнішчы, пасля чаго астанкі змяшчалі ў калектыўнай магіле-кургане, даўжыня і форма якой залежалі ад колькасці пахаваных тут раней членаў рода. Увогуле, культ агню ў старажытных славян быў адным з цэнтральных. Яны чысцілі само месца пахавання – выпальвалі альбо пляцоўку, над якой потым насыпалі курган, ці разводзілі святое вогнішча на вяршыні. На мяжы Х–ХІ стст. у крывічоў з’явіліся круглыя курганы з абрадам трупапалажэння, драўляныя дамавіны і кенатафы – магілы без астанкаў. Калі Кіеўская Русь прыняла хрысціянства, новая вера забараняла крэміраваць цела, і нябожчыка сталі хаваць не спальваючы. Але ніякая сіла не магла прымусіць нашчадкаў старажытных крывічоў адмовіцца ад старых багоў. Таму пляцоўкі, на якія ўкладвалі тых, хто адышоў у іншы свет, па-ранейшаму чысцілі полымем. Па хрысціянскаму звычаю цела арыентавалі галавой на захад, а рукі складалі на жываце.

СКАРБЫ АБО АРТЭФАКТЫ? У канцы XIX ст. экспедыцыя выявіла ў Закур’і некалькі артэфактаў: сярэбраны пярсцёнак, дзве завушніцы, пяць пацерак. Больш прадуктыўнай была праца доктара гістарычных навук, прафесара Георгія Штыхава. На Чашніччыне ён правёў некалькі археалагічных сезонаў. Зрэшты, вучоны даследваў больш за 300 курганоў Віцебскай вобласці. У 1971 годзе з камандай навукоўцаў працаваў новалукамчанін Сяргей Шведаў. У той час ён вучыўся ў старэйшых класах Лукомльскай сярэдняй школы. Хлопец вёў раскопкі, у тым ліку і валатовак каля Закур’я. Па словах відавочцы, скарбаў так і не знайшлі. У адным з курганоў шкілет ляжаў на поўнач галавой. Па ўсёй верагоднасці, жаночы. Побач — каменныя і шкляныя пацеркі, а таксама нож, бронзавы пярсцёнак, два цвікі. Хутчэй за ўсё, яна спачыла ад траўмы, бо чэрап быў пашкоджаны. Яшчэ ў адной магіле — нябожчык галавой на захад. У апошні шлях памерламу палажылі бронзавы пярсцёнак, нож, крэсіва, спражку, жалезную сякеру, сланцавы брусок. У двух астатніх курганах нічога, акрамя попелу, не было. Сяргей Сямёнавіч успамінае: за працу школьнікам плацілі грошы. За так званы раскоп (абмежаваная тэрыторыя раскопак памерам два на два метры) можна было заробіць пяцьдзесят капеек. Хлопец нават за адзін сезон новы ровар купіў.

ЖЫЦЦЁ АБО СМЕРЦЬ? Курганы насыпаліся над нябожчыкамі, бо лічылася, што пасля смерці жыццё чалавека працягваецца ў іншым месцы. У магільнік клалі рэчы, якімі памерлы карыстаўся, каб ён мог іх прымяніць на тым свеце. Абавязкова пахаванне размяшчалі ў жывапісных мясцінах. Бывалі выпадкі, калі вучоныя знаходзілі прадмет побыту, наўмысна сапсаваныя нядобразычліўцамі. І яшчэ больш цікавыя рэчы. Як, напрыклад, у курганах каля вёскі Слабодка. Гэта – адзін з найбуйнейшых групавых магільнікаў Беларусі. Пра яго больш падрабязна раскажам у наступнай публікацыі праекта. Р.S. Просім адгукнуцца ўдзельнікаў раскопак курганоў каля в. Слабодка і іншых, размешчаных на тэррыторыі раёна.

Варвара ЮРКЕВІЧ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

6 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

7 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

7 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

7 часов ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

7 часов ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

10 часов ago