Напярэдадні 8 Сакавіка ў Кашчынскім культурна-спартыўным цэнтры адбылося досыць цікавае мерапрыемства. Для прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва зладзілі спартландыю. Арганізавалі свята спорту і здаровага ладу жыцця мясцовыя культработнікі, Кашчынская школа і Новазаранскі сельвыканкам. Жанчынам давялося прадэманстраваць свае лепшыя якасці, каб годна вытрымаць шматлікія конкурсы. Трэба адзначыць, што ўдзельніцы на спартыўнай пляцоўцы не разгубіліся і да апошняга вялі барацьбу за агульную перамогу.
На старт выйшлі дзве каманды. У складзе першай – жыхаркі аграгарадка. Назву сабе прыдумалі арыгінальную – “Півоні”. З іншага боку – калектыў работніц Кашчынскай школы. Удзельніцы павіталіся, пажартавалі крыху ў так званых візітоўках – і пачалі змагацца ў кожным асобна ўзятым конкурсе. Усяго іх было дванаццаць. У асноўным розныя эстафеты. Перамагала то адна, то іншая каманда. Нават часам здавалася, што ў гонар свята справа дойдзе да класічнай у такіх выпадках нічыёй. Але ж жанчыны так захапіліся, што без перавагі аднаго з калектываў было ўжо не абысціся. Ды і публіка, якая падтрымлівала спартсменак, патрабавала вырашальнай перамогі.
Так і здарылася. Апошнім відам быў канат. І канчатковую перамогу здабылі менавіта ў гэтым спаборніцтве “Півоні”. Перацягнулі вікторыю на свой бок. Інакш і не скажаш.
Эмацыйнымі атрымаліся старты ў Новай Зарэ. У канцы пераможцы атрымалі заслужаныя прызы. Без падарункаў не засталіся і прадстаўніцы іншай каманды. Давольнымі ў выніку засталіся ўсе. Спартландыя ў будучым абавязкова зноў пакліча. І не толькі жанчын. Моцная палова таксама здольная прадэманстраваць свае ўменні. Было б жаданне. А добрая нагода заўсёды знойдзецца.
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
На здымку: 8 Сакавіка ў Кашчынскім культурна-спартыўным цэнтры адзначылі належным чынам.
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…