Новости

Калі хуткасць не на шкоду якасці

ААТ «Іванскі-Агра» вясеннюю сяўбу распачало крыху пазней за астатнія гаспадаркі, на што былі аб’ектыўныя прычыны. Землі ў акцыянерным таварыстве ў асноўным нізінныя, суглінкавыя. Нельга было пэўны час выехаць у поле. Зараз надвор’е спрыяе, глеба падсохла. Трэба падтрымліваць высокі тэмп работ. Што і імкнуцца рабіць працаўнікі. Праўда, хуткасць не павінна наносіць шкоду якасці. Інакш не будзе добрага выніку. Механізатара Ігара Піткевіча мы сустрэлі ва ўрочышчы непадалёк ад вёскі Дзямідавічы. Ён у «Іванскім-Агра» галоўны сейбіт. Настрой у працаўніка баявы. Інакш і нельга ў такой адказнай справе. — Пшаніца, авёс, бабовыя, ячмень — розныя культуры трэба пасеяць, — распавёў Ігар Аляксандравіч. — Час не марнуем, імкнёмся кожны дзень забяспечваць сур’ёзны прырост у паказчыках. Гектараў трыста ў агульнай колькасці ўжо запісаў сабе ў актыў. Колькі яшчэ засталося, дакладна не ведаю. Мая задача — зерне ў глебу апускаць. Ды так, каб тэхналогію не парушаць. Тады можна разлічваць на добры ўраджай. У механізатарскай справе Ігар Піткевіч не навічок. На трактар сеў не ўчора і нават не пазаўчора. Даўно атрымаў пасведчанне на кіраванне. Калісьці яго — работніка школы ў Грыньках — пачалі сезонна накіроўваць у гаспадарку. Называлася яна «Аграсэрвіс». Адзін сезон, другі, трэці… Сам не заўважыў працаўнік, як стаў сваім ў сельгаспрадпрыемстве. Ужо на штатнай аснове. Колькі гадоў верай і праўдай служыў яму. На жаль, «Аграсэрвіс» прыпыніў існаванне. Але ж адказны механізатар без справы не застаўся. Перайшоў у Іванск. І за кароткі прамежак часу стаў адным з лепшых. Зараз ужо і ўявіць складана без Піткевіча механізаваны атрад, які вырашае галоўнае пытанне вясны. Наш герой у авангардзе, вядзе за сабой іншых. — Што казаць, працуем мы шмат, — дадае перадавік. — Час такі, што забыліся пра выхадныя, святы. Што ні дзень, то ў полі. Такі вось расклад. Пакуль не выканаем усе заданні, напруга не спадзе. Па-сяброўску падтрымліваем адзін аднаго, бо робім агульную справу. Думаю, усё ў нас атрымаецца. Сяўба — толькі першая кампанія. Наперадзе корманарыхтоўка і шмат яшчэ што. І ўсюды ад нас чакаюць добрых вынікаў. Нават паразмаўляць з прэсай асабліва няма часу ў працаўніка. Сказаў колькі слоў — і за штурвал. На словы лепшыя механізатары не вельмі багатыя. За іх куды лепш кажуць справы.

Наш кар.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Любовь, ставшая частью истории города Новолукомля

В каждом городе есть люди, чьи имена вписаны в его историю. Для Новолукомля такими по…

13 часов ago

Эхо великого голоса

«Среди пустошей, нив и болот белорусской земли, На крутом берегу, у реки шумнотечной, Дремлет память…

13 часов ago

Женились, родились

 Вместе с главным специалистом Новолукомльского городского исполнительного комитета Инной Мороз мы проанализировали статистику за шесть…

13 часов ago

Будущее Новолукомля зависит от каждого из нас

 В преддверии Дня города мы встретились с председателем Новолукомльского горисполкома Еленой Маляровой. Она руководит городом…

13 часов ago

Герман Титов, пенное шоу и фейерверк

1 августа Суббота станет кульминацией торжеств – про­грамма расписана буквально по минутам и охва­тывает самые…

13 часов ago