30.04.2026
Общество

На планете Земля

  • 20 ноября, 2018
  • 1 min read

85 пытанняў

Члены Дэмакратычнай партыі ЗША маюць намер “знайсці адказы” на 85 пытанняў, сфармуляваных у рамках шэрагу расследаванняў, якія яны плануюць пачаць у дачыненні да Дональда Трампа. Гэтыя пытанні дапамогуць даць прававую ацэнку дзеянням Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША, а таксама дзеянням яго адміністрацыі. Пра гэта паведаміў партал Axios.

Пагадненне  з талібамі

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані заявіў, што разлічвае заключыць мірнае пагадненне з радыкальным рухам “Талібан”. Пра гэта, як паведамляе агенцтва Anadolu, ён сказаў падчас відэаканферэнцыі са студэнтамі вашынгтонскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса.

Пашкодзіў  помнік рублю

У Сыктыўкары перададзена ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў пашкоджанні помніка “Знак рублю” ў скверы на Стэфанаўскай плошчы горада, паведамляе “Інтэрфакс”.
Шкода ад акта вандалізму склала 303 тысячы расійскіх рублёў.

(Па матэрыялах прэсы)

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *