Тыдзень дзіцячай кнігі

 У Чашніцкай гарадской бібліятэцы пад час школьных веснавых канікулаў, з 26 па 31 сакавіка, прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У ім бралі ўдзел дашкольнікі і школьнікі ўстаноў адукацыі райцэнтра. Шмат цікавага пачулі і ўбачылі юныя кнігалюбы. У літаратурнай гульні “Нам засталася спадчына”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, спаборнічалі паміж сабой вучні чацвёртай школы, што аздараўліваліся ў лагеры. А выхаванцы шостага садзіка пабывалі на забаўляльнай праграме “У гасцях у дзядулі Карнея”, якая падрыхтавана да 130-годдзя з дня нараджэння Карнея Чукоўскага.
 На конкурс знаўцаў  прыбылі пяцікласнікі СШ №3. Школьнікі з розных устаноў удзельнічалі ў літаратурным марафоне “Рыцар славы”, прысвечаным творчасці Уладзіміра Караткевіча.    
Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *