29.04.2026
Новости

Наркотык – зло

  • 15 мая, 2014
  • 1 min read

Праблема наркотыкаў  з’яўляецца  адной з актуальных. Менавіта таму вядзецца барацьба з іх злоўжываннем i распаўсюджваннем. Гэтай праблеме было прысвечана мерапрыемства “Наркотык — знак бяды”, якое прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў СШ №1 райцэнтра.

Школьнікам паведамілі пра ўздзеянне наркотыкаў на арганізм чалавека, пра адказнасць, якая прадугле-джана  за іх ўжыванне i распаўсюджванне.

Вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсах. Затым хлопчыкі i дзяўчынкі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Спыніся i падумай“.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *