Цікавая сустрэча ў Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы

Вёў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік.  Уладзімір Іванавіч  нарадзіўся на Гродзеншчыне, але Віцебшчына даўно
стала для яго роднай зямлёй.
Пачынаў вядомы аўтар нарысаў пра прыроду з драматургіі. Адна з першых яго п’ес убачыла свет аж ў Петрапаўлаўску. Аб гэтым
пісьменнік вельмі эмацыянальна распавядаў падчас сустрэчы, прыпомніў цікавыя эпізоды з жыцця, сваё сяброўства з вядомым Аляксеем
Дударавым.  Але большая частка размовы  прысвячалася прыродзе. Менавіта гэтая тэматыка — асноўная ў творчасці пісьменніка апошніх
год. З 1995-га  выдаваў часопіс «Лесавічок», пасля  серыю кніжак «Хараство роднай прыроды». Кніжкі маленькія, але з яркімі
прыгожымі ілюстрацыямі, якія цяжка знайсці яшчэ дзе-небудзь.  «Каб зрабіць такую кніжку, —  зазначыў пісьменнік, — трэба многа
папрацаваць.» І ён не стамляецца. Бярэ ўдзел у розных падарожжах па беларускіх глыбінках, нярэдка апошнія маюць навуковыя мэты.
Даўнія сяброўскія сувязі звязалі пісьменніка з вядомым рэжысёрам, кандыдатам біялагічных навук, знаўцам прыгажосці нашых мясцін
Ігарам Бышнёвым. Менавіта яго фільм «Крылатыя кошкі» давялося  агучваць  Уладзіміру Іванавічу. Дзіўныя жыхары беларускага лесу,
раптоўна з’явіўшыся на экране, напоўнілі бібліятэчную залу нейкай асаблівай цеплынёй. Ураз прыціхшыя школьнікі не маглі адарвацца
ад экрана. Такое і сапраўды больш нідзе не ўбачыш.
Пра сваё захапленне прыродай Уладзімір Іванавіч можа гаварыць часамі. А цікавыя кніжкі — вынік няспыннага пошуку, які заўсёды
спадарожнічае сапраўды творчаму чалавеку. Свой «Азбукоўнік» для дзяцей ён піша, напрыклад, ужо 25 год, а так яшчэ і не скончыў.
Напрыканцы сустрэчы пісьменнік правёў для дзяцей невялікую віктарыну. Вучаніца з гімназіі Анастасія Шварацкая нават прыз атрымала.
На развітанне Уладзімір Іванавіч пакінуў  дзецям шмат добрых пажаданняў. А галоўнае, параіў — абавязкова знайсці кожнаму
што-небудзь захапляючае ў жыцці. Не  ўсім па душы складаць кніжкі. Камусьці, напрыклад, цікавей гатаваць смачную ежу. Але
захапленне павінна быць у кожнага.

Аўтографы ад вядомага пісьменніка Вёў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік.  Уладзімір Іванавіч  нарадзіўся на Гродзеншчыне, але Віцебшчына даўно стала для яго роднай зямлёй.

Пачынаў вядомы аўтар нарысаў пра прыроду з драматургіі. Адна з першых яго п’ес убачыла свет аж ў Петрапаўлаўску. Аб гэтым пісьменнік вельмі эмацыянальна распавядаў падчас сустрэчы, прыпомніў цікавыя эпізоды з жыцця, сваё сяброўства з вядомым Аляксеем Дударавым.  Але большая частка размовы  прысвячалася прыродзе. Менавіта гэтая тэматыка — асноўная ў творчасці пісьменніка апошніх год. З 1995-га  выдаваў часопіс «Лесавічок», пасля  серыю кніжак «Хараство роднай прыроды». Кніжкі маленькія, але з яркімі прыгожымі ілюстрацыямі, якія цяжка знайсці яшчэ дзе-небудзь.  «Каб зрабіць такую кніжку, —  зазначыў пісьменнік, — трэба многа папрацаваць.» І ён не стамляецца. Бярэ ўдзел у розных падарожжах па беларускіх глыбінках, нярэдка апошнія маюць навуковыя мэты.

Даўнія сяброўскія сувязі звязалі пісьменніка з вядомым рэжысёрам, кандыдатам біялагічных навук, знаўцам прыгажосці нашых мясцін Ігарам Бышнёвым. Менавіта яго фільм «Крылатыя кошкі» давялося  агучваць  Уладзіміру Іванавічу. Дзіўныя жыхары беларускага лесу, раптоўна з’явіўшыся на экране, напоўнілі бібліятэчную залу нейкай асаблівай цеплынёй. Ураз прыціхшыя школьнікі не маглі адарвацца ад экрана. Такое і сапраўды больш нідзе не ўбачыш.

Пра сваё захапленне прыродай Уладзімір Іванавіч можа гаварыць часамі. А цікавыя кніжкі — вынік няспыннага пошуку, які заўсёды спадарожнічае сапраўды творчаму чалавеку. Свой «Азбукоўнік» для дзяцей ён піша, напрыклад, ужо 25 год, а так яшчэ і не скончыў.

Напрыканцы сустрэчы пісьменнік правёў для дзяцей невялікую віктарыну. Вучаніца з гімназіі Анастасія Шварацкая нават прыз атрымала.

На развітанне Уладзімір Іванавіч пакінуў  дзецям шмат добрых пажаданняў. А галоўнае, параіў — абавязкова знайсці кожнаму што-небудзь захапляючае ў жыцці. Не  ўсім па душы складаць кніжкі. Камусьці, напрыклад, цікавей гатаваць смачную ежу. Але захапленне павінна быць у кожнага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *