Там, дзе жыве гісторыя

  Несумненна, кожны грамадзянін павінен ведаць свае вытокі, карані, памятаць пра значныя падзеі, што адбыліся на зямлі, дзе жыве і працуе. Дакрануцца да мінулага чашнічанам дапамагае гістарычны музей. Зараз яго экспазіцыя змяшчае такія раздзелы, як «У сівых вяках твае вытокі», «Культура і адукацыя на Чашніччыне», «Рамесныя і прамысловыя заняткі», «Балючыя вёрсты. Вайна. Народ. Перамога». Тут дзейнічаюць дзве выставачныя залы: «З любоўю да Радзімы» і «Край добрых людзей, край светлых ідэй». У калекцыі музея — багацейшыя зборы нумізматыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, драўляных скульптур, баністыкі, друкаваных выданняў, прадметаў побыту і этнаграфіі, кіна-, фотадакументаў. Дарэчы, сама культурная  ўстанова размешчана ў адной з нешматлікіх старых пабудоў горада. Частыя госці музея — школьнікі, выхаванцы дзіцячых садоў, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый. На працягу многіх гадоў тут  дзейнічае аматарскае аб’яднанне «Спадчына», дзе сабраліся людзі, якіх хвалююць пытанні гісторыі, мовы і культуры свайго народа.
Г. ЖУКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *