Гасцям у нас спадабалася

 Пасяджэнне абласнога метадычнага савета пачалося ў гімназіі №1 райцэнтра Чашніччына багата на перадавы вопыт, таму часта становіцца месцам правядзення розных мерапрыемстваў як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўняў. Так, нядаўна наш раён сустракаў гасцей з усёй Віцебшчыны: спецыялісты аддзелаў адукацыі вобласці, якія курыруюць пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры, прыехалі да нас, каб прыняць удзел у пасяджэнні абласнога метадычнага савета  «Эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу ў сістэме» Урок-факультатыўныя заняткі».
  Сардэчна віталі гасцей у гімназіі №1 райцэнтра, дзе і пачалася работа двухдзённага пасяджэння. З вялікай  цікавасцю слухалі ўдзельнікі мерапрыемства намесніка старшыні райвыканкама З. І. Федарцову, якая ў сваім выступленні падкрэсліла, што забеспячэнне якаснага адукацыйнага працэсу — гэта адзін з прыярытэтных накірункаў работы органаў мясцовай улады. Так, завершана ўзвядзенне прыбудовы да СШ №1 г. Новалукомля, дзякуючы чаму ў вучняў з’явілася новая сучасная спартыўная зала, штогод умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, вялікая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы школ да новага вучэбнага года. У раёне створана сістэма выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, якую навучаюць не менш таленавітыя педагогі. Вынікамі іх працы  з’яўляюцца перамогі на творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, прадметных алімпіядах розных узроўняў.
 У тым, што на Чашніччыне працуюць настаўнікі — сапраўдныя майстры свёй справы,  удзельнікі мерапрыемства пад час пасяджэння абласнога метадычнага савета маглі пераканацца не раз. І тады, калі слухалі выступленне навучэнцаў гімназіі, якія з асаблівымі пачуццямі расказвалі пра родную ўстанову і яе педагогаў. І тады, калі наведвалі ўрокі, майстар-клас, падрыхтаваныя  работнікамі гімназіі. І яшчэ многа разоў, калі іх віталі ў СШ №1 Новалукомля, Красналуцкай, Вядрэнскай, Іванскай школах, арганізавалі  прэзентацыю вучэбна-даследчых прац вучняў, выставу метадычных распрацовак «Формы і прыёмы работы па рэалізацыі прынцыпаў пераемнасці ў сістэме «Урок-факультатыўныя заняткі» і шмат іншага.
  І, несумненна, мерапрыемства  стала для яго ўдзельнікаў не толькі цікавым, але і вельмі карысным.
Галіна ЖУКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *