Categories: Новости

Гасцям у нас спадабалася

  Чашніччына багата на перадавы вопыт, таму часта становіцца месцам правядзення розных мерапрыемстваў як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўняў. Так, нядаўна наш раён сустракаў гасцей з усёй Віцебшчыны: спецыялісты аддзелаў адукацыі вобласці, якія курыруюць пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры, прыехалі да нас, каб прыняць удзел у пасяджэнні абласнога метадычнага савета  “Эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу ў сістэме” Урок-факультатыўныя заняткі”.
  Сардэчна віталі гасцей у гімназіі №1 райцэнтра, дзе і пачалася работа двухдзённага пасяджэння. З вялікай  цікавасцю слухалі ўдзельнікі мерапрыемства намесніка старшыні райвыканкама З. І. Федарцову, якая ў сваім выступленні падкрэсліла, што забеспячэнне якаснага адукацыйнага працэсу — гэта адзін з прыярытэтных накірункаў работы органаў мясцовай улады. Так, завершана ўзвядзенне прыбудовы да СШ №1 г. Новалукомля, дзякуючы чаму ў вучняў з’явілася новая сучасная спартыўная зала, штогод умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, вялікая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы школ да новага вучэбнага года. У раёне створана сістэма выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, якую навучаюць не менш таленавітыя педагогі. Вынікамі іх працы  з’яўляюцца перамогі на творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, прадметных алімпіядах розных узроўняў.
 У тым, што на Чашніччыне працуюць настаўнікі — сапраўдныя майстры свёй справы,  удзельнікі мерапрыемства пад час пасяджэння абласнога метадычнага савета маглі пераканацца не раз. І тады, калі слухалі выступленне навучэнцаў гімназіі, якія з асаблівымі пачуццямі расказвалі пра родную ўстанову і яе педагогаў. І тады, калі наведвалі ўрокі, майстар-клас, падрыхтаваныя  работнікамі гімназіі. І яшчэ многа разоў, калі іх віталі ў СШ №1 Новалукомля, Красналуцкай, Вядрэнскай, Іванскай школах, арганізавалі  прэзентацыю вучэбна-даследчых прац вучняў, выставу метадычных распрацовак “Формы і прыёмы работы па рэалізацыі прынцыпаў пераемнасці ў сістэме “Урок-факультатыўныя заняткі” і шмат іншага.
  І, несумненна, мерапрыемства  стала для яго ўдзельнікаў не толькі цікавым, але і вельмі карысным.
Галіна ЖУКАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

В Беларуси с 15 октября стартует набор на заочное обучение по аграрным специальностям

Набор на заочное обучение по аграрным специальностям стартует в Беларуси с 15 октября Поступить можно…

23 минуты ago

Студенты проходят практику на Чашниччине

Студенты Витебской академии ветеринарной медицины проходят практику в ОАО «Иванский-Агро». Чашникский район присоединился к республиканской…

25 минут ago

Какую рыбу и когда запрещено ловить

Запрет на лов рыбы в зимовальных ямах вступает в силу с 1 октября с 1…

1 час ago

II молодёжный форум «Женская энергия для большого дела»

Сегодня наша землячка, Виктория Млявая, учитель Чашникской детской школы искусств, принимает участие во II молодёжном…

1 час ago

Призыв-2026: как проходит отбор будущих защитников Отечества

В военном комиссариате Чашникского района кипит работа. Здесь проходят мероприятия по призыву на срочную военную…

2 часа ago