Афіцыйнаму адкрыццю 2 верасня Дня беларускага пісьменства папярэднічала некалькі значных і важных падзей з удзелам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінца. Спачатку Аляксандр Мікалаевіч адкрыў сквер знакамітых людзей Глыбоччыны, падобнага да якога пакуль у Беларусі не было. Сярод вядомых глыбачан — зодчы Іосіф Корсак, заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі, жывапісец, фалькларыст, пісьменнік Язэп Драздовіч, авіяканструктар Павел Сухі і другія.
Захаваць, у тым ліку і сродкам друкаванага слова, створанае папярэднікамі, — наш абавязак, аснова развіцця, руху наперад, адзначыў губернатар вобласці. А ўжо хвілінамі пазней А. М. Косінец і старшыня Белкаапсаюза С. Дз. Сідзько ўрачыста адкрылі ў цэнтры Глыбокага адрамантаваны ўнівермаг “Родны кут”.
У цэнтры афіцыйных святочных мерапрыемстваў, зноў жа, была яе вялікасць кніга. Не выпадкова шмат часу галоўнымі дзеючымі асобамі на сцэне былі кніжкі, як і тое, што вынікі Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор 2012 года з уручэннем статуэтак “Залаты Купідон” і Дыпломаў падводзіліся менавіта тут, у Глыбокім. Аб ролі кнігі ў жыцці грамадства гаварылі намеснік прэм`ер-міністра А. А. Тозік, старшыня аблвыканкама А. М. Косінец, Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскі, адукацыі С. А. Маскевіч і іншыя.
Патрыятычным гучаннем былі напоўнены выступленні народных артыстаў Беларусі Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Пятра Ялфімава, артгрупы “Беларусы” і іншых.
Сваё адметнае месца на гэтым вялікім свяце мела і Чашніччына. На працягу ўсяго дня шматлюдна было на Чашніцкім падворку.
Асаблівую ўвагу жыхароў і гасцей Глыбокага прыцягвала з густам аформленая выстава друкаваных выданняў, якія расказвалі аб гістарычным мінулым нашага краю, яго славутых імёнах. Чаго варты кнігі Віктара Грыбко “Іванск і ваколіцы”, “Наша Чашніччына”!.. Побач з выставай кніг месціліся работы нашых знакамітых майстроў — саломапляцельшчыкаў, рэзьбяроў, мастакоў… Менавіта сюды і спяшаліся жыхары горада і госці, каб набыць памятны сувенір, які, безумоўна, стане добрым упрыгожваннем у любым доме.
Арыгінальным чынам прапанавала свае паслугі ўдзельнікам свята Чашніцкая межрайбаза — побач са столікамі, дзе можна было падсілкавацца і проста адпачыць, уздоўж усяго Чашніцкага падворка на вялікім палотнішчы — жывыя кветкі, кніжныя старонкі, на якіх красамоўныя выказванні вядомых пісьменнікаў, паэтаў пра Беларусь, друкаванае слова. Дарэчы былі і выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці Чашніцкага Дома культуры. Сельпрадукцыю прадставіла і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міхась ДЗЕРАВЯГА.
В Чашникском районе население привлекают к занятиям спортом и активному образу жизни. Сегодня на стадионе…
Помощником депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23 восьмого…
В Беларуси с 1 июля 2024 года вводится обязанность для всех индивидуальных предпринимателей предоставлять налоговые…
Бухгалтерия: 8(02133) 6-06-86, факс 6-06-23; главный ветеринарный врач: 8(02133) 6-06-47; ветврачи: 8(02133) 6-06-67; диагностическая лаборатория,…
Замечательные стихотворения, посвященные весне, добру и Воскресению Христа, звучали в стенах Чашникского районного центра детей…
В семье Хлусовых из райцентра спорт является неотъемлемой частью жизни. Физические упражнения и активный образ…