Калісьці Колас пісаў пра сябе і свайго сябра Купалу: “Растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца”.
Кожны з іх — вялікі талент, у кожнага свой творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным — лепшым лёсе для сваёй краіны.
У Чашніцкай раённай бібліятэцы да святкавання 130-гадовага юбілею Якуба Коласа была прымеркавана выстава “Пясняр народных дум”. Пройдзе вечар-партрэт “Славуты сын зямлі беларускай”. У ходзе мерапрыемства размова пойдзе пра жыццё і творчасць беларускага класіка Якуба Коласа. Прагучаць яго вершы.
Наведвальнікі гарадской бібліятэкі пазнаёмяцца з выставай “Зямля для ўсіх”. Тут таксама будзе наладжана літаратурна-музычная кампазіцыя “Як песня народа — неўміручы наш Колас”. Акрамя гэтага, для вучняў старэйшых класаў пройдзе гульня “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам”.
Шырока адзначаецца 130-гадовы юбілей Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. На працягу года тут праходзіць комплекс мерапрыемстваў. З творчасцю беларускіх пісьменнікаў можна пазнаёміцца на выставах “Славутыя імёны Беларусі” і “Грай, мая жалейка”.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту былі наладжаны ранішнікі “Раніцай у нядзельку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчасці класікаў. Яны прыйшлі ў захапленне ад паказу лялечнага тэатра “Казкі жыцця”.
Старшакласнікі змогуць адправіцца ў святочнае падарожжа “Пуцявінамі Купалы і Коласа”.
Наталля СТУКАЛАВА.
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…