Categories: Новости

Надзённы клопат хлебаробаў

На календары канец ліпеня — асабліва напружаны час для вяскоўцаў. Сярод мноства клопатаў усё ж галоўны – пра хлеб. Жніво на Чашніччыне ў самым разгары. Зарадзіўшыя некалькі дзён запар дажджы, вядома, унеслі пэўныя карэктывы ў ход уборачных работ. І цяпер, калі надвор’е спрыяе хлебаробам, найпершая задача — максімальна выкарыстаць кожную пагодлівую хвіліну, каб убраць збожжа ў сціслыя тэрміны і без страт.
Па звестках расельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня ў цэлым па раёне збожжавыя і зернебабовыя былі ўбраныя на плошчы 3 582 гектары, што складае  19,7 працэнта ад запланаванага. Лідэрам хлебаўборачнай кампаніі з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Палац працы-Агра”, дзе на згаданую дату абмалацілі збажыну на 568 гектарах (36,3 працэнта ад неабходнага). У параўнанні з мінулым годам на гэтую ж дату гаспадарка мае самы высокі плюс у раёне.
“Палац працы-Агра” і  КУСГП “Чашніцкае” першымі ў раёне намалацілі па тысячы тон зерня. Сёння такі намалот маюць 4 гаспадаркі. Акрамя згаданых, “Проземле-Агра” і “Іванскі-Агра”. Найбольшы ён агульны пакуль у “Чашніцкім” — амаль дзве тысячы.
Па ўраджайнасці першым ідзе ААТ “Іванскі-Агра”. Тут збіраюць па 39,4 цэнтнера на круг. Крыху меней  у  “Чашніцкім” і  “Палац працы-Агра”.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

11 часов ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

13 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

15 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

15 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

15 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

16 часов ago