Categories: Общество

«За Беларусь!»

У мінулую сераду жыхары нашага раёна, як і ўсёй краіны, адзначылі сваё галоўнае свята —Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды паўсюдна на Чашніччыне прайшлі святочныя мерапрыемствы.
Ва ўбранстве, песнямі і музыкай патрыятычнага гучання сустракаў Дзень Незалежнасці горад Чашнікі. Зранку на плошчы ля райвыканкама, дзе ладзілася мерапрыемства, працавалі гандлёвыя рады, запрашалі жыхароў і гасцей райцэнтра шматлікія дзіцячыя атракцыёны, выставы майстроў. Вітаў прысутных бадзёрымі мелодыямі аркестр духавых інструментаў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў.
І вось урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, аб’яўляецца адкрытым. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца А. М. Мініну, галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу Чашніцкага раёна (па выніках работы за 2012 год Чашніцкі райЦГіЭ заняў другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе) і Вользе Шамархан, уладальніцы Гран-пры рэспубліканскага конкурсу “Звонкая раніца”,  лаўрэату абласнога конкурсу “Міжкультурных зносін”. Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
А затым вядучыя запрашаюць да мікрафона старшыню раённага Савета дэпутатаў Р. А. Пазняка, які сардэчна віншуе землякоў са святам, жадае шчасця, радасці і дабрабыту. Старшыня райсавета перадаў віншаванні і найлепшыя пажаданні жыхарам раёна  старшыні райвыканкама У. У. Булая.
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія навек застаюцца ў яго памяці, становяцца кропкай адліку новага этапа ў яго гісторыі, надаюць пачуцця гордасці і нацыянальнай годнасці, выклікаюць найвышэйшы духоўны пад’ём і яднанне грамадзян. Такой датай у беларусаў стала 3 ліпеня 1944 года — Дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў, які мы адзначаем як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў Рыгор Аляксандравіч. Дзень гэты стаў увасабленнем мужнасці і гераізму, стойкасці і велічы духу нашага народа. Словы асаблівай удзячнасці Р. А. Пазняк адрасаваў ветэранам Вялікай Айчыннай, якія ў гады ваеннага ліхалецця адстаялі мір і свабоду нашай Радзімы, даравалі нам шчасце жыць і ствараць пад мірным небам. Сёння Беларусь — суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны незалежнасць і бяспека грамадзян, стабільна развіваецца эканоміка і рэспубліка ідзе па шляху паляпшэння дабрабыту людзей. Працаўнікі раёна ўносяць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Пажаданне Рыгора Аляксандравіча жыхарам раёна — новых здзяйсненняў на карысць сваёй сям’і, на карысць Чашніччыны і Айчыны.
Запамінальнымі момантамі святочного мерапрыемства сталі сцэна гутаркі аб вайне  дзеда і ўнука, уручэнне ветэранам мінулай вайны жывых кветак прадстаўнікамі маладога пакалення, ускладанне ганаровай дэлегацыяй да помніка воінам-вызваліцелям і на Алеі Герояў Савецкага Саюза вянкоў і кветак, выступленне народнага тэатра мініяцюр “БУМ” ГДК, танцавальныя нумары выпускнікоў-2013, юных спартсменаў Чашніччыны. Старт легкаатлетычнаму кросу, прысвечанаму Дню Незалежнасці, даў старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. А. Пазняк.
Цікавасць выклікала спецыяльная акцыя, якую арганізавалі прадстаўнікі храма Праабражэння Гасподняга.
Мерапрыемствы прадоўжылі спартыўныя спаборніцтвы, вялікі святочны канцэрт, танцавальна-забаўляльная праграма. Завяршэннем стаў удзел ва ўсебеларускай акцыі “Спяём гімн разам!”.
Варта заўважыць, з якім густам былі падрыхтаваны сам сцэнарый (распрацавала рэжысёр РМЦ НТ і КАР А. С. Шасцітка), нумары мастацкай самадзейнасці. Кожны з іх удзельнікі свята сустракалі прыхільна, віталі, не шкадуючы апладысментаў.
Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко представили концепцию Академии интеллектуальных технологий. Каким будет университет будущего

На совещании у Президента Беларуси по вопросу создания Академии интеллектуальных технологий была подробно изложена концепция университета…

14 часов ago

Еженедельное совещание у председателя райисполкома

Вопрос соблюдения нанимателями требований закона о пенсионном обеспечении рассмотрели на еженедельном совещании у председателя райисполкома.…

16 часов ago

Гидромассаж в Чашниках: кому показана процедура и как на нее попасть

В рамках республиканского проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникской больнице продолжается активная работа по…

16 часов ago

Уведомление о проведении собрания по вопросу удаления объектов растительного мира на территории аг. Краснолуки

Характеристика планируемых к удалению объектов растительного мираВид (порода)КоличествоРасположениеМесто и время проведения общественного обсужденияОснование для удаления…

19 часов ago

О результатах контроля за ходом подготовки теплоисточников к работе восенне-зимний период 2026/2027 года

В соответствии с решением Витебского областного исполнительного комитета от 27 мая 2026 г. № 427 «Об…

19 часов ago

Состоятся «прямые линии»

8 августа 2026 года с 9.00 до 12.00 по тел.: 3-47-76 — с первым заме­стителем…

21 час ago