З павагай да класіка

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі імя Янкі Журбы з’яўляецца прапаганда беларускай літаратуры. Менавіта таму да юбілейных дат нараджэння беларускіх пісьменнікаў тут заўсёды прымеркаваны цікавыя мерапрыемствы.
*  *  *
Тут  нядаўна  прайшла  гадзіна інфармацыйных паведамленняў, якая называлася «У вянок Адаму Міцкевічу». У бібліятэку былі запрошаны вучні 9 класаў СШ №4 і Чашніцкай гімназіі. На працягу 60 хвілін школьнікі знаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам беларускага класіка, слухалі ўрыўкі з вершаў.
Адам Міцкевіч заўсёды быў зачараваны беларускай мовай. Яго творчасць — невычэрпная крыніца гарачай любові да роднага краю, да каранёў сваіх, да свойго народу. Творчасць А. Міцкевіча — «гэта нашы вочы ў мінулае». Менавіта такую думку паспрабавалі данесці да чытачоў супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі пад час мерапрыемства.
Наталля СТУКАЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *