Лета ў самым разгары. Сярэдзіна ліпеня. Асабліва напружаны час для працаўнікоў вёскі. Гаспадаркі яшчэ вядуць нарыхтоўку кармоў другім укосам траў, а ўжо прыспешвае, лічы, галоўная сельскагаспадарчая кампанія – жніво.
Стала ўжо звыклым, што на працягу апошніх гадоў адным з першых у раёне пачынае ўборку хлеба ААТ “Вядрэнскае-Агра”. Вось і сёлета акцыянернае таварыства яшчэ ў мінулую сераду стала ўбіраць, ізноў жа першым на Чашніччыне, азімую пшаніцу. Галоўны аграном ААТ У. У. Касцюкоў упэўнены, што час жніва настаў. Раіўся на гэты конт з кіраўніком гаспадаркі А. М. Хацкевічам. Тым болей, што клін у гэтым го-
дзе ў “Вядрэнскім-Агра” немалы – без уліку рапса трэба ўбраць 1905 гектараў зерневых і зернебабовых. Прытым каля тысячы гектараў – на сабальскім участку, што стварае пэўныя нязручнасці. Але да цяжкасцей хлебаробам не прывыкасць.
Пакуль ехалі на поле, Уладзімір Уладзіміравіч паведаміў пра тое, што тэхніку да жніва рыхтавалі з восені і зараз усе маючыя камбайны ў полі, што новая сушылка здольная да 210 тон зерня ў суткі прыняць, што ўкамплектавалі тэхніку вогнетушыцелямі, медыцынскай аптэчкай, а працаўнікі гаспадаркі азнаёмлены з тэхнікай бяспекі і ведаюць, што можна зарабіць, калі працаваць сумленна, што кормяць механізатараў добра два разы на дзень.
…Ва ўрочышчы Лапаціна бліз Вялікай Вядрэні, на пшанічным полі, дзе мы і зрабілі здымак, на камбайне шчыравалі бацька і сын Варламавы. Парадавалі добры настрой хлебаробаў, іх жаданне працаваць сумленна, вынікова. Як і непрыхаваная іх радасць ад адчування асабістага дачынення да вялікага і значнага.
Пішу і радуюся за дырэктара сельгаспрад-прыемства А. М. Хацкевіча, яго каманду, якія грунтоўна загадзя падрыхтаваліся да ўборачнай, пралічваюць кожны крок, урэшце, бачаць перспектыву.
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…