Categories: Общество

Слава чалавеку працы!



Не будзе перабольшваннем сказаць, што ўсе дарогі Віцебшчыны ў мінулую суботу вялі ў Гарадок.На пэўны час горад стаў месцам прыцягнення, своеасаблівай Мекай не выпадкова. Менавіта тут, у маляўнічым куточку Прыдзвінскага краю, ладзілася свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі – 2014”.
Значна памаладзеўшым, у святочным убранстве, безліччу яркіх вывесак і транспарантаў, рознакаляровых сцяжкоў сустракаў Гарадок удзельнікаў мерапрыемстваў. Наўрад ці пакінула каго раўнадушным добраўпарадкаванне горада – кожная пабудова, кожная вуліца, дзе даводзілася быць, дыхалі навізной і свежасцю, прыцягвалі да сябе ўвагу дасціпнасцю і акуратнасцю. Незабыўныя ўражанні пакінула гасціннасць і добразычлівасць жыхароў райцэнтра. Дэлегацыю Чашніцкага раёна, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Булай, раз за разам, і не толькі ў час шэсця, прыветна сустракалі гараджане і шматлікія госці. Што выклікала гонар за сваю маленькую радзіму, нашу Чашніччыну.
… Галоўная сцэна “Дажынак”. Гучаць пазыўныя. Пад апладысменты залы старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец прымае ад хлебаробаў Прыдзвінскага краю як найвялікшае багацце каравай з новага ўраджаю. Аляксандр Мікалаевіч шчыра вітае працаўнікоў вёскі вобласці, адрасуе ім словы ўдзячнасці за нялёгкую і такую патрэбную працу, плён якой мы адчуваем штодня. Нездарма ў народзе кажуць, што хлеб – усяму галава.
Віцебшчыне ёсць чым ганарыцца. За апошнія пяць гадоў набыта 15,9 тысячы адзінак новай тэхнікі, што дазваляе своечасова праводзіць сельскагаспадарчыя работы, створана эфектыўная сістэма землекарыстання. Уведзены ў севазварот 210 тысяч гектараў зямлі. Як вынік напружанай працы – сабраны самы вялікі за ўсю гісторыю вобласці ўраджай зерня – 1 мільён 302 тысячы тон. Вырашчаны добры ўраджай лёну, бульбы, гародніны. Вялікая работа праведзена па мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. На 90 працэнтаў у нашых гандлёвых кропках – прадукты Прыдзвіння.
Аляксандр Мікалаевіч выказвае словы шчырай падзякі ўсім, хто сваёй працай мацуе харчовую бяспеку краіны. Стаць багацейшымі мы можам толькі сваёй працай, самаадданай і напружанай, калі станем працаваць яшчэ эфектыўней.
І вось наступае кульмінацыйны момант – ушанаванне герояў жніва-2014, якія паказалі найлепшыя вынікі ў час ўборкі зерневых і зернебабовых культур. Некалькі асабліва хвалюючых момантаў чакалі і нас, прадстаўнікоў Чашніччыны, калі на сцэну паднімаўся вадзіцель ААТ “Іванскі-Агра” Мікалай Вятоха, які згодна рашэнню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта стаў пераможцам абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку зерня ад камбайнаў, ва ўзросце да 31 года”. Мікалай з рук А. М. Косінца атрымаў Падзяку аблвыканкама, грашовую прэмію, каштоўны падарунак. І вялікую порцыю апладысментаў. Слава чалавеку працы!
Шмат прыемных хвілін удзельнікам мерапрыемстваў падарыў вялікі святочны канцэрт мастацкіх калектываў вобласці.
Сваё адметнае месца на “Дажынках – 2014” занялі прадстаўнікі устаноў культуры, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, гандлю і іншыя нашага раёна. Весела і шматлюдна было на “Чашніцкім падворку”. І ўсё гэта дзеля таго, каб свята адчувалася ў кожным куточку Гарадка.

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Спортивный праздник прошел на стадионе спорткомплекса «Энергетик»

В Чашникском районе население привлекают к занятиям спортом и активному образу жизни. Сегодня на стадионе…

1 час ago

Назначен помощник депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23

Помощником депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23 восьмого…

3 часа ago

ИП в Беларуси с 1 июля смогут предоставлять налоговые декларации только в электронном виде

В Беларуси с 1 июля 2024 года вводится обязанность для всех индивидуальных предпринимателей предоставлять налоговые…

5 часов ago

Изменились номера телефонов Чашникской ветеринарной станции

Бухгалтерия: 8(02133) 6-06-86, факс 6-06-23; главный ветеринарный врач: 8(02133) 6-06-47; ветврачи: 8(02133) 6-06-67; диагностическая лаборатория,…

6 часов ago

Фотофакт. Районный конкурс чтецов “Поэзия души и солнца” прошел в Чашниках

Замечательные стихотворения, посвященные весне, добру и Воскресению Христа, звучали в стенах Чашникского районного центра детей…

7 часов ago

Дружная семья Хлусовых из Чашник не представляет ни дня без спорта и активного образа

В семье Хлусовых из райцентра спорт является неотъемлемой частью жизни. Физические упражнения и активный образ…

7 часов ago