Categories: Новости

Ты ж мая, ты ж мая, перапёлачка

Беларускую песеньку, якая мае такі вось прыпеў, хоць аднойчы ў жыцці вы, паважаныя чытачы, чулі. А калі запытацца ў вас, ці бачыў хто тую самую перапёлачку, сцвярджальны адказ дадуць нямногія. Сама я да нядаўняга часу таксама перапёлку не бачыла, хоць яшчэ ў далёкім дзяцінстве старанна выводзіла на баяне вядомую мелодыю.
Але з месяц таму пазнаёмілася з цікавай жанчынай, а завітаўшы да яе ў госці, убачыла нарэшце птушачку, ды не адну. На дачы ў новалукамчанкі Ілоны Іванаўны Бабровіч гэтых перапёлачак больш за 200.
Птушыны двор — менавіта так называе жанчына сваю гаспадарку, што прапісалася ў Застарынні. Перш чым трапіць сюды, доўга шукалі з мужам хату ў вёсцы. Гэтыя мясціны ўпадабалі адразу. Ды і як тут не купіцца? З адных вокнаў — возера, з другіх — лес. Ілона Іванаўна — медык з вышэйшай адукацыяй. Хто-хто, а яна ведае, дзе шукаць крыніцу здароўя. Набыўшы нерухомасць, адразу ўзяліся за будаўніцтва. Простая вясковая хата паступова ператвараецца ў сучасны катэдж. Насупраць яго — прычал, яго будуюць гаспадары катэджа, прыватызаваўшы зямлю ля возера. На заднім плане — сапраўдны птушыны палац, дзе жывуць гусі і індакачкі. Нягледзячы на тое, што на календары — другая палова кастрычніка, шлях да яго ляжыць праз алею кветак. Не здаюцца першым маразам прыгажуні-хрызантэмы. “Прыязджайце да нас улетку, — запрашае гаспадыня, праводзячы экскурсію па сядзібе, — пабачыце сапраўднае царства, толькі вяргіняў у нас каля паўсотні. А побач — поле з меданосамі. За ім лясок узвышаецца, мы па грыбы ходзім. Ды тут кожная пара прываблівае. Прыйдуць халады са снегам і маразамі — з мужам зімовай рыбалкай зоймемся…”.
Пад перапёлак адведзена частка дома. Яна ўяўляе сабой сціплае ўтульнае памяшканне, дзе ёсць усё неабходнае для птушкі — самай маленькай на зямлі курыцы. Клеткі пабудаваны так, што на выгляд — шматпавярховы дом у мініяцюры. У кожнай кватэры — шматдзетная сям’я са сваім укладам. Паміж сабой розняцца колерам, памерамі, звычкамі. Ёсць тут і японскія, і цехаскія перапёлкі, і залацісты фенікс. Паміж сабой выхадцы з розных кантынентаў ужываюцца мірна. Сачыць за імі — сапраўднае задавальненне, якое выратоўвае ад шматлікіх стрэсаў. Зазірнём хаця б у брудэр — спецыяльную скрынку для вырошчвання маладняку. Цяжка распазнаць будучых птушак у паласатых мухах. Вельмі цікавы момант — носка яек. Працэс абавязкова суправаджае песня. Можа таму прадукт атрымліваецца такім карысным. “Музычныя” яйкі па многіх пажыўных рэчывах багацей за курыныя. Значна больш у іх вітамінаў B1і B2. Спецыялісты лічаць, што перапяліныя яйкі — сапраўдныя ампулы здароўя. Не менш карысна і мяса гэтых птушак. Смакавыя і дыетычныя якасці перапёлкі перавышаюць не толькі кураціну, але і трусяціну. Здаўна яго раілі спажываць людзям з сардэчнымі паталогіямі, захворваннямі нырак, печані, лёгкіх, страўніка, нервовай сістэмы і інш. Мяса вельмі карыснае пры анкалогіі і ў пасляаперацыйны перыяд.
“Мець гаспадарку, каб разводзіць кароў, свіней, — кажа на развітанне гаспадыня, — я не хацела. Птушкі — зусім іншая справа. Мару завесці яшчэ фазанаў. Вядома ж, усё не так проста. Трэба шмат працаваць. Але ж у чалавека, які любіць птушак, таксама ёсць крылы. Мае крылы — муж. Залатыя рукі Віктара твораць цуд…”

Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

32 минуты ago

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

14 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

20 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

1 день ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

1 день ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

1 день ago