“Сцяжкі майстэрства”
Абласны агляд-конкурс пад такой назвай пройдзе гэтай восенню. Падрыхтоўку да мерапрыемства ўжо распачалі майстры чашніцкага Дома рамёстваў. Сапраўднаму народнаму ўмельцу па сілах шмат што. Творчасць можа перанесці ў будучыню праз стагоддзі ці наадварот, вярнуць мінулае.
На гэты раз нашы таленавітыя зямлячкі Раіса Агель і Аксана Карбліна вырашылі зазірнуць ў дарэвалюцыйную эпоху. Узяўшы музейны экспанат – адзенне чашніцкага селяніна канца 19 – га – пачатку 20-га стагоддзяў, заняліся рэстаўрацыяй традыцыйнага касцюма. Раіса Агель на ткацкім станку рамантуе тканіну, Аксана Карабліна аднаўляе вышыўку. Жанчынам трэба таксама выканаць метадычную распрацоўку з чарцяжамі касцюма, падрабязным апісаннем тканіны і мадэлі.
Адным словам, наперадзе напружаная праца. Хай ёй спадарожнічае поспех!
Ірына ТОРБІНА.