Свята кнігі

Гэтае свята ў першую ня- дзелю верасня — напамін пра нашу багатую   гісторьію, сведчанне дзяржаўнага клопату аб развіцці сучаснай айчыннай літаратуры. Адметнасць Дня беларускага пісьменства ў тым, што сталіца яго правядзення кожны год іншая — адзін з райцэнтраў, чыю мінуўшчыну ўпрыгожваюць значныя культурна-асветніцкія з’явы і падзеі, імёны выбітных творцаў. Паколькі да ўшанавання яе Вялікасці Кнігі прынята грунтоўна рыхтавацца, дзеля гэтага прадугледжана спецыяльная дзяржаўная субсідыя. І аблічча горада, які збярэ на зараз ужо традыцыйнае мерапрыемства літаратараў, выдаўцоў, бібліятэкараў, чытачоў з усіх куткоў Беларусі, загадзя пераўтвараецца, як кажуць, на вачах.

Свята міне, а памяць пра яго застанецца, будзе сілкаваць мясцовае культурнае жыццё, натхняць на творчасць. Прыкладам таму і чатыры райцэнтры Віцебшчыны, дзе яскравы след пакінуў Дзень беларускага пісьменства.

Упершыню ён адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку, адным са старэйшых і ў мінулым найбольш культурна развітых усходнеславянскіх гарадоў, радзіме Еўфрасінні Полацкай, Сімяёна Полацкага, Францыска Скарыны,  калысцы беларускага пісьменства.

У 1998 годзе свята прымала Орша.  Адзін з прыгажэйшьіх райцэнтраў краіны — Паставы — у 2006-м.

А Дзень беларускага пісьменства ў  Глыбокім (2012 г) праходзіў у межах Года кнігі, калі святкавалі 495-годдзе першага беларускамоўнага выдання, ажыццёўленага Францыскам Скарынам.

(Па матэрыялах прэсы)

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *