Categories: Новости

Калі ласка ў нашу хату

Незвычайнае свята адзначылі ў вёсцы Валасачы Красналуцкага сельсавета. Народны клуб “Ветэран”, аўтаклуб, Чашніцкі гістарычны музей і Красналуцкі сельскі ДК правялі свята печы. Раней у вёсках усе збіраліся ў адной хаце, весела, з песнямі і танцамі бавілі вольны час. Прыкладна так і было падчас правядзення мерапрыемства. Галіна Сцяпанаўна Пракапец гасцінна прымала ўдзельнікаў  незвычайнага свята.

Хата ўпрыгожана саматканымі ручнікамі і дыванамі. Ва ўсім адчувалася працавітая рука гаспадыні. Нават падчас свята яна не сядзела склаўшы рукі, а завіхалася ля печы. Прыемна патрэсквалі ў печы дровы, зачароўвала полымя.

Ва ўсе часы печ займала галоўнае месца ў вясковай хаце. У ёй пяклі хлеб, гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку і абутак. Нават радыкуліт лячылі. Пра яе ў народзе шмат прыказак, прымавак і загадак.

Для гаспадыні Галіны Сцяпанаўны печ – добрая памочніца, якая не ідзе ў параўнанне з моднымі зараз мульціваркамі і параваркамі. Маміны стравы, прыгатаваныя ў печы, любяць чатыры сыны, падабаюцца яны і ўнукам, а іх у жанчыны сямёра.

Падчас свята добрыя словы гучалі не толькі ў адрас гаспадыні. Пахвалы заслужыў і вядомы майстар-пячнік, які славіцца на ўсю ваколіцу – старшыня Красналуцкага сельвыканкама В. В. Кавалеўскі. Шмат сяльчан звярталася да яго за дапамогай, і ні адзін яшчэ не скардзіўся на яго работу. Майстар з задавальненнем падзяліўся сакрэтамі свайго рамяства.

Весела і цікава праходзіла свята печы. Гучалі беларускія народныя песні “Ажаніўся стары дзед”, “Чорна галка”, “Каля млына”. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні “Вугалёк”, танцавалі, спявалі. Не абышлося свята без пачастункаў. Галіна Сцяпанаўна Пракапец напякла ў сваёй печы духмяных і румяных сырнікаў. Пасля такой вячэры госці пажадалі гаспадыні здароўя, багацця.

Завяршылася свята душэўнай песняй-пажаданнем “Бывайце здаровы”.

Вось так весела і дружна бавілі вольны час нашы продкі. А каб трапіць на свята, дастаткова было пераступіць парог хаты.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Спортивный праздник прошел на стадионе спорткомплекса «Энергетик»

В Чашникском районе население привлекают к занятиям спортом и активному образу жизни. Сегодня на стадионе…

5 часов ago

Назначен помощник депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23

Помощником депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23 восьмого…

7 часов ago

ИП в Беларуси с 1 июля смогут предоставлять налоговые декларации только в электронном виде

В Беларуси с 1 июля 2024 года вводится обязанность для всех индивидуальных предпринимателей предоставлять налоговые…

9 часов ago

Изменились номера телефонов Чашникской ветеринарной станции

Бухгалтерия: 8(02133) 6-06-86, факс 6-06-23; главный ветеринарный врач: 8(02133) 6-06-47; ветврачи: 8(02133) 6-06-67; диагностическая лаборатория,…

10 часов ago

Фотофакт. Районный конкурс чтецов “Поэзия души и солнца” прошел в Чашниках

Замечательные стихотворения, посвященные весне, добру и Воскресению Христа, звучали в стенах Чашникского районного центра детей…

11 часов ago

Дружная семья Хлусовых из Чашник не представляет ни дня без спорта и активного образа

В семье Хлусовых из райцентра спорт является неотъемлемой частью жизни. Физические упражнения и активный образ…

11 часов ago