24 мая свой юбілей адзначыла Н. Л. Лузгіна з Кругліцы

IMG_2555

24 мая свой юбілей  адзначыла Н. Л. Лузгіна з Кругліцы. У гэты святочны дзень было шмат віншаванняў і падарункаў. Ужо зранку Надзеі Лявонаўне  тэлефанавалі   родныя і знаёмыя, шчырыя словы сказалі калегі па працы. Асабліва было прыемна гэтай сціплай па натуры, шчырай, працалюбівай жанчыне, што прыехалі павіншаваць яе з 60-годдзем дырэктар сельгас-прадпрыемства К. І. Шкельцін, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце В. І. Малючэнка. Імя-нінніца сустракала кіраўніцтва ААТ «Чашніцкі аграсервіс» на сваім працоўным месцы, на ферме в. Кругліца.  Словы ўдзячнасці за добрасумленную шматгадовую працу, пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, асабістага шчасця адрасавалі яны Надзеі Лявонаўне, уручылі Падзяку акцыянернага таварыства,  памятны падарунак і цудоўныя кветкі. Вітаючы юбіляршу, Канстанцін Ігаравіч   падкрэсліў яе жаданне і ўменне працаваць, значны ўклад у жывёлагадоўчую галіну ААТ. І ў словах кіраўніка   – чыстая праўда. Бо жанчына аддала роднай гаспадарцы больш сарака гадоў. Была цялятніцай. Пра яе  загаварылі як пра адказнага работніка. І вось ужо шмат часу Н. Л. Лузгіна ўзначальвае калектыў фермы. Жывёлагадоўчы аб’ект паказвае нядрэнныя вынікі. За высокія паказчыкі ў працы   Надзея Лявонаўна   раней была занесена на раённую Дошку гонару. Жанчына не любіць хваліцца, а справу сваю робіць сумленна.

…Перагорнута яшчэ адна старонка кнігі жыцця адказнай працаўніцы, маці, бабулі, жонкі і проста добрай, са шчырай  і адкрытай душой мілавіднай жанчыны. Не ў харакары Н. Л. Лузгіной сядзець без справы. «Пакуль дазваляе здароўе — буду працаваць», — на развітанне мовіла  яна.

Няхай жа яшчэ доўга служыць ёй здароўе, а далейшае жыццё будзе багатым на добрыя   падзеі.

З юбілеем Вас, паважаная!

Тамара ЯЗЁНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *