Categories: Новости

Сумнае свята


Сёння Дзяды. Свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў. Яны адзначаліся некалькі разоў на год, але галоўныя — Восеньскія Дзяды, якія прыходзіліся на лістапад, на час заканчэння земляробчага сезона.
Абрад “Дзяды” прайшоў у бібліятэцы Чырвонай Раніцы. Яго арганізавалі калектыў бібліятэкі сумесна з ансамблем “Верасень” раённага савета ветэранаў пры дапамозе аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы.
Чытальны зал ўмоўна падзелены на тры часткі: хата, святая дарога нябожчыкаў і магілкі. У цэнтры стаіць дрэва, якое сімвалізуе род. Гучыць верш І. Цітаўца “Сумнае свята” . З’яўляецца маці-гаспадыня з запаленай свечкай, якая павязвае ручнік на дрэва. Затым яна пачынае падрыхтоўку да мерапрыемства.
У цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзядоў у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.
Напярэдадні мылася падлога, шараваліся лавы, стол засцілаўся чыстым абрусам. У гэты дзень на пачастунак запрашалі гасцей (сваякоў, суседзяў ці нават жабракоў). Перад тым, як сесці вячэраць, гаспадыня тры разы абышла са свечкай стол, адчыніла вокны і дзверы і клікала па імёнах продкаў.
На стол ставілі розную колькасць страў, а ў некаторых вёсках дазвалялася з’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. У час вячэры гаварылі пра продкаў, прыгадвалі іх учынкі, парады.
Таксама на Дзяды наведвалі могілкі, абкладвалі магілы дзірваном, каменнямі, ставілі крыжы. Часта ў гонар кожнага запальвалі асобнае вогнішча.
Пад час мерапрыемства выконваліся абрадавыя песні, танцы. Спецыяльна для абраду Валянціна Гарбачова напісала верш “Змітраўскія дзяды”, які і прачытала для ўсіх прысутных.
Завяршыўся абрад вячэрай, пад час якой успаміналіся продкі, іх учынкі. Пасля яе гаспадыня казала: “Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!”.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

26 минут ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

34 минуты ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

1 час ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

1 час ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

2 часа ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

5 часов ago