Раённая бібліятэка запрашае на мерапрыемства “Беларусь мая, ты стала зноў прыгожай і свабоднай”. Падчас яго бібліятэкары нагадаюць пра важнейшыя ваенныя падзеі, успомняць юных герояў вайны. У бібліятэцы арганізавана выстава “Нельга забыць”, якая ўключае творы беларускіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну.
* * *
Чашніцкая гарадская бібліятэка да Дня Перамогі арганізуе тэматычную паліцу “Паэзія Перамогі”. На выставе чытачы знойдуць зборнікі вершаў і перыядычныя выданні, прысвечаныя святу.
* * *
У дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы пройдзе гістарычны каляндар с мульціпрэзентацыяй “Не забывайце грозныя гады!”. Для юных чытачоў наладжана выстава “Памяць расцвіла салютамі Перамогі”.
* * *
Новалукомльская дзіцячая бібліятэка арганізуе выставы “З Днём Перамогі”, “І было герою — трынаццаць”. Тут будзе наладжаны армейскі аганёк “Гэта памяць нам з табой патрэбна”. Спецыяльна для гэтага мерапрыемства будуць аформлены фота-здымкі.
У бібліятэцы будзе наладжана патрыятычная акцыя “Чытаем дзецям пра вайну”.
* * *
У Новалукомльскай гарадской бібліятэцы пройдзе мерапрыемства “Мы пямятаем, мы ганарымся”. Тут таксама будзе наладжана выстава “Няхай не зарубцоўваецца памяць” .
Наталля СТУКАЛАВА.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…