Штогод у Дзень беларускага пісьменства падводзіліся вынікі і ўзнагароджваліся пераможцы конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У гэтым годзе конкурс набывае асаблівае значэнне: краіна святкуе 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Спачатку лепшага чытача вызначалі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. 276 вучняў з пятнаццаці ўстаноў адукацыі ўзялі ўдзел у першым этапе.
3 мая на базе Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі праходзіць раённы этап конкурсу. “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” — так гучыць дэвіз рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Асноўнымі мэтамі з’яўляюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымка таленавітай моладзі і іншыя.
Удзел у раённым этапе возьмуць 50 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Чатыры прадстаўнікі ад кожнай школы могуць змагацца за перамогу. Для дэкламавання трэба падрыхтаваць твор беларускага аўтара і на беларускай мове — абавязковыя ўмовы конкурсу. Ацэньваць выступленні будзе кампетэнтнае журы.
Па выніках раённага этапа конкурсу лепшыя юныя чытачы стануць удзельнікамі абласнога, які пройдзе ў Віцебску. А калі пашанцуе, то і рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьментсва ў Полацку. Жадаем поспехаў!
Наталля СТУКАЛАВА.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…