Як паведамлялася ў суботнім нумары газеты ад 18 ліпеня 2017 года, у вёсках Белая Царква і Чарэя пройдзе фестываль “SPRAVA” , які аб’яднае архітэктараў, рамеснікаў, гісторыкаў, мастакоў, музыкантаў і гасцей для збудавання невялікіх архітэктурных аб’ектаў вакол Чарэйскага возера. Група нямецкіх столяраў і валанцёраў узвядзе сцэну без падмурка, якая затым будзе выкарыстоўвацца як месца правядзення розных культурных мерапрыемстваў. Будаваць яе плануецца ў дні фэста. Запуск пляцоўкі адзначыцца канцэртам і дыскатэкай з удзелам беларускіх музыкаў: “SUMA”, “Port Mone”, “DJ Stereobeaver”, хор “Salutaris”.
Фестываль пройдзе з 9 па 13 жніўня. Жадаючыя змогуць жыць у палатачным лагеры на фестывальным паўвостраве. Палаткі, посцілкі і спальныя мяшкі можна ўзяць напракат. Заезд будзе ажыццяўляцца па квітках.
У праграме майстар-класы па лэнд-арту, кірмаш эка-ежы ад мясцовых жыхароў, французская кухня ад Барыса Буаняра, школа архітэктурнага мыслення для дзяцей, розныя экскурсійныя туры і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю www.spravafestival.by.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…