Categories: Новости

Ведаеце, што юбілей адзначаюць не толькі людзі, але і кнігі

Ведаеце, што юбілей адзначаюць не толькі людзі, але і кнігі.
Цікавую падборку такіх “юбіляраў” падрыхтавалі супрацоўнікі Чашніцкай раённай бібліятэкі. Менавіта тут наладжана спецыяльная выстава, дзе размясцілі “старажылаў” беларускай класікі.
Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі “Спадчына” Янкі Купалы і “Босыя на вогнішчы”, “Завіруха” Міхася Чарота, якія ў гэтым годзе святкуюць сваё 95-годдзе. 90 год споўнілася “Магіле льва” Янкі Купалы, “У глыбі Палесся” Якуба Коласа і “Чалавек ідзе” Янкі Маўра.
“Бацькаўшчыне” Кузьмы Чорнага і “Па песню, па сонца” Аркадзя Куляшова — 85. Добра вядомаму “Міколку-паравозу” і “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышыў” Міхася Лынькова споўнілася 80. Размяняла сёмы дзясятак кніга Якуба Колоса “Рыбакова хата”.
Асабліва багаты на юбілейныя даты год для кніг Васіля Быкава. Іх больш усяго прадстаўлена на выставе. Больш як паўвека — “Здрадзе”, “Трэцяй ракеце”, у гэтым годзе ім 55. На 10 годоў менш кнігам “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”. “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча таксама 45.
Самая “маладая” — “Зямля пад белымі крыламі” Уладзіміра Караткевіча, якой споўнілася 40 гадоў.
Зацікавіліся? Тады ў вольны час зазірніце ў бібліятэку. Магчыма, вам захочацца ўзяць томік з выставы кніг-“юбіляраў” і яшчэ раз перачытаць творы беларускіх класікаў. Да таго ж бібліятэкары з задавальненнем падбяруць літаратуру па вашаму жаданню.
Францыск Скарына наказваў: “Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”. Менавіта гэтыя словы ўзяты эпіграфам да выставы.
Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

6 часов ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

6 часов ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

6 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

16 часов ago