На планете Земля

СТРАЦІЎ 6 МЛН ДОЛАРАЎ

Як паведамляе CNBC, акцыі Facebook у адзін дзень упалі на 8 %. Прычынай стала інфармацыя аб тым, што кампанія Cambridge Analytica (яна вывучала перавагі выбаршчыкаў у інтарэсах кампаніі Дональда Трампа) выкарыстала даныя больш чым 50 млн чалавек без ix згоды.
У выніку Цукерберг страціў $6,06 млрд, застаўшыся пры гэтым чацвертым па багацці чалавекам у свеце, адзначае Bloomberg. Наперадзе яго толькі Джэф Безас, Біл Гейтс i Уорэн Бафет.

ЯПОНІЯ ПАЧАЛА РАСПРАЦОЎКУ
ЗАКАНАДАЎЧАЙ БАЗЫ
ДЛЯ ЛЯТАЛЬНЫХ АЎТАМАБІЛЯЎ

Урад Японіі пачаў распрацоўку заканадаўчай базы для выкарыстання лятальных аўтамабіляў, паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра эканомікі, гандлю i прамысловасці Японіі Xipaciгэ Сэка.
Адзначаецца, што да вытворчасці аўто ўлады плануюць актыўна прыцягваць прыватны бізнэс.

ЭКС-ПРЭЗІДЭНТ ФРАНЦЫІ
НІКАЛЯ CAPKAЗІ ЗАТРЫМАНЫ
ДЛЯ ДАЧЫ ПАКАЗАННЯЎ

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ўзяты пад варту для дачы паказанняў па справе аб парушэннях пры фінансаванні палітычных кампаній. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на крыніцы ў судзе.

(Па матэрыялах прэсы)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *