Айцец Уладзімір звярнуўся да прысутных са словамі віншавання з нагоды самага паважанага свята ў праваслаўных хрысціян, пажадаў усяго найлепшага, а Таццяна Анатольеўна правяла цікавую гульню-віктарыну на лепшага знаўцу хрысціянскіх звычаяў і падзей. За актыўнасць і правільныя адказы дзеці атрымалі прызы.
Затым разгортваліся падзеі на сцэне. Маленькія артысты знаёмілі гледачоў з традыцыямі святкавання праваслаўнымі Вербнай нядзелі і Вялікадня, расказвалі аб розных звычаях, гульнях. Вельмі цікавай была пастаноўка “Пасхальный заяц” у выкананні ўдзельнікаў дзіцячага драматычнага калектыву “Фантазёр” гарадскога Дома культуры (мастацкі кіраўнік Н. М. Крысенак), а таксама абрад “Вялікдзень” дзіцячага фальклорнага калектыву “Вербачка” (кіраўнік Н. М. Крысенак).
Быў арганізаваны конкурс на самае арыгінальнае велікоднае яйка. Аўтары самых адметных і прыгожых атрымалі падарункі.
Таксама ў правядзенні свята прымалі ўдзел дзяўчынкі групы сольных спеваў “Стыль” гарадскога Дома культуры пад кіраўніцтвам Ю. А. Калітнік. Іх мастацкія нумары, як і выдатная акцерская ігра самадзейных артыстаў, задаволілі ўсіх прысутных.
Свята сапраўды атрымалася.
Наталля ШЫРКО.
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…