Мітынг і велапрабег у Новай Зары

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рыхтуюцца адзначыць у Новай Зары. Напярэдадні святочнай даты ля помніка загінуўшым воінам запланавана правесці мітынг. Вяскоўцы ўшануюць памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, аддадуць даніну павагі вызваліцелям. Да помніка, як звычайна, лягуць вянкі і кветкі.


Мясцовыя школьнікі адправяцца ў велапрабег. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведаюць вёску Ліпавец, якая значна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На месцы, дзе гітлераўцы ўчынілі папялішча, зараз устаноўлены помнік.
На тэрыторыі сельсавета пражываюць трое былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Людзі гэтыя вельмі шаноўнага веку. Ім патрэбна ўвага. Напярэдадні свята кожнага наведалі, павіншавалі, яшчэ раз падзякавалі за мірнае неба.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *