Хай спорыцца праца

Віншаванні прымае дырэктар КУСГП “Кашчынскае” С. С. Садоўскі.

Праца на зямлі… Яна ніколі не была лёгкай, заўсёды патрабавала і патрабуе немалых намаганняў. Але ж плёнам руплівасці вяскоўцаў – хлеб на нашым стале, наш дабрабыт. І забывацца пра гэта нельга…У канцы мінулай нядзелі да дырэктара КУСГП “Кашчынскае” завіталі старшыня Чашніцкай раённай арганізацыі прафесіянальнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу В. У. Унуковіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства В. А. Спірыдовіч. Падставай для гэтага была хай сабе і не юбілейная, але ўсё ж круглая дата, якую адзначаў кіраўнік гаспадаркі С. С. Садоўскі.
Валянціна Уладзіміраўна і Вольга Аляксандраўна цёпла павіншавалі Сяргея Сяргеевіча з 35-годдзем, падзякавалі за нялёгкую працу. Цяжкасці – яны ёсць і будуць, важна ж не пасаваць, глядзець наперад з аптымізмам, знаходзіць шляхі рашэння гэтых самых цяжкасцей, каб становішча паляпшалася.
В. У. Унуковіч і В. А. Спірыдовіч уручылі Сяргею Сяргеевічу падарунак, пажадалі кіраўніку і працаўнікам гаспадаркі поспехаў.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

6 часов ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

6 часов ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

6 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

16 часов ago