11.12.2024
Важное Новости Общество

Маладзёжная спявала і танцавала

  • 21 сентября, 2018
  • 1 min read
Маладзёжная спявала і танцавала

Свята вуліцы Маладзёжнай ў Альшанцы стала значнай падзеяй у жыцці гэтага населенага пункта. Як расказала нам дырэктар мясцовага Дома культуры Вера Буяльская, прайшло яно весела, прынесла шмат станоўчых эмоцый.
Шчыра вітаў пражываючых на Маладзёжнай і гасцей, жадаў моцнага здароўя і поспехаў у справах старшыня Альшанскага сельвыканкама М. А. Чырыкаў.
Не забыліся ў гэты дзень і пра самага малодшага жыхара вуліцы Сцяпана Шрамко, і пра М. Ф. Катульскую і В. А. Корбан, людзей сталага ўзросту, у гонар іх выконваліся нумары мастацкай самадзейнасці.


На вуліцы, дарэчы, 66 дамоў, пражываюць каля ста чалавек. Прыйшлі не ўсе, але прысутныя за салодкім сталом у радасць бавілі час, дружна і весела спявалі і танцавалі.


Падзяка арганізатараў за дапамогу ў падрыхтоўцы мерапрыемства вакальнаму калектыву дзяўчат папяровай фабрыкі і салістцы Алене Кедрык.


Асаблівая ўдзячнасць сям’і Мікалая і Наталлі Гурко (на здымку злева), на падворку якіх (дарэчы, самым добраўпарадкаваным на вуліцы) свята і ладзілася.

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *