Сем — добрая лічба

Менавіта на столькі дыпломаў папоўнілася скарбонка Чашніцкага Дома рамёстваў. Падведзены вынікі абласных выстаў-конкурсаў народнай цацкі і лялькі «Забава-2018» і майстроў вышывання сарочкі і фартуха «Чароўная нітка-2018».


У першым конкурсе Чашніцкі Дом рамёстваў прадстаўлялі 14 майстроў — метадысты, кіраўнікі гурткоў, члены народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў «Майстар» і гурток «Саломапляценне» Тарэсы Худзяковай. У выніку нашы таленавітыя землякі заваявалі шэсць дыпломаў.
Алена Скарнякова, кіраўнік гуртка, стала лаўрэатам І ступені ў намінацыі «Традыцыйная рухомая цацка з дрэва і саломы», член клуба «Майстар» Яўген Вахрамееў — у намінацыі «Аўтарская цацка з дрэва (такарная, разьбяная, цацка са шчапы, з саломкі, керамікі)». Лаўрэатамі ІІ ступені сталі метадыст Валерый Варчэня ў намінацыі «Народная цацка з керамікі» і член клуба «Майстар» Святлана Арэхава ў намінацыі «Аўтарская цацка з дрэва (такарная, разьбяная, цацка са шчапы, з саломкі, керамікі)». У гэтай жа намінацыі метадыст Тарэса Худзякова стала лаўрэатам ІІІ ступені, а яе вучаніца Таісія Ізотава атрымала такую ж узнагароду ў намінацыі «Народная цацка з саломы, лазы, чароту, бяросты».
Па выніках абласной выставы-конкурсу майстроў вышывання сарочкі і фартуха «Чароўная нітка-2018» званне лаўрэата ІІІ ступені атрымала метадыст Аксана Карабліна ў намінацыі «За дасканалае валоданне тэхнікай вышыўкі па разрэджанай тканіне».
Віншуем таленавітых майстроў з узнагародамі.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *